Палітзняволеныя

Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў8Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Бацька палітвязня Мікіты Залатарова . Міхаіла затрымалі 8 жніўня 2023 г. і асудзілі на 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля першага арышту на волю ён не выйшаў і быў асуджаны па тым жа артыкуле яшчэ на 15 сутак, а потым - яшчэ на 15 сутак.

22 верасня 2023 года, напярэдадні вызвалення пасля адбыцця трэцяга адміністрацыйнага арышту запар, яго зноў прызналі вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і чацвёрты раз адправілі ў ізалятар.

24 кастрычніка "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ быў прызнаны закрыты Telegram — чат "Гомель за Мікіту Залатарова", а яго адзіным пазначаным удзельнікам — бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.

Праваабаронцам стала вядома , што праз некаторы час пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў Міхаіл быў узяты пад варту. Па стане на лета 2024 г. утрымліваецца ў СІЗА .

Прысуды

Вырак суда 30.08.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 15.11.2024
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Сяргей Віктаравіч Гураў
Сяргей Віктаравіч Гураў
Суддзі11 лютага 1969
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
15.11.2024
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-11

Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў
У зняволенні:
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
20.02.1970
Адрас для лістоў:
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2023
  2. ~08.08.2023

    Перавод

    ІЧУ Гомель — У зняволенні

  3. ~28.09.2023

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  4. ~18.11.2023

    Змяненне статусу

    Вызвалены

  5. 2024
  6. ~19.06.2024

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  7. 30.08.2024

    Вырак суда 30.08.2024

    5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму