Па версіі следства, затрыманы за тое, што перадаваў дадзеныя ВСУ Украіны. Жонка-украінка. Пражываў ва Украіне, вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з-за хворых бацькоў. Быў затрыманы КДБ, яго катавалі ўсю ноч, каб ён прызнаўся ў тым, што ваяваў раней ва Украіне, тэлефанавалі жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву. Пасля гэтага Яраслава адпусцілі. Праз год яго зноў затрымалі, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА.
4 мая 2023 г. асуджаны па двух артыкулах (370 і 295 КК) да 2 гадоў пазбаўлення волі, пасля пратэсту пракурора павялічылі тэрмін пакарання ў 2 разы. Знаходзіцца ў СІЗА, т.я. распачаты яшчэ дзве крымінальныя справы. Яго абвінавачваюць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК) за «перадачу дадзеных ВСУ».
Улетку 2024 года стала вядома, што Яраслава зноў перавялі ў СІЗА-1.












