Зміцер да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела дэпартамента аховы і з'яўляўся капітанам міліцыі. Жанаты, ёсць дачка. У лістападзе 2012 года Брэсцкі міжгарнізонны ваенны суд прыгаварыў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады па артыкуле аб махлярстве (ч. 3 арт. 209 КК). Яго пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага ён працаваў ліцейшчыкам на «Палессі» і спецыялістам у «Дабраноме».
Быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 ст. 356 КК (здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) і ч. 2 арт. 406 КК (неданясенне аб злачынстве).














