Ціхан быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі СК, учыніў наўмысны наезд на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года каля арт. м. «Пушкінская» у Менску.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй, і замянілі рэжым на строгі.
У лютым 2026 г. стала вядома, што супраць Ціхана другі раз узбуджана крымінальная справа па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
у Ціхана вялікія праблемы са здароўем: арганізм дрэнна засвойвае ежу, болі ў вачах, пачашчанае сэрцабіцце, скокі ціску, паслабленне імунітэту.
У сярэдзіне сакавіка 2026 г. у судзе Мазырскага раёна адбыўся суд над Ціханам. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яму яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да 11 гадоў і сямі месяцаў зняволення.
З сярэдзіны траўня 2026 г. адбывае тэрмін у ВК № 11.
У калоніі Ціхан на 1,5 месяца быў змешчаны ў ШІЗА, пасля чаго яму прызначылі месяц ПКТ (да канца ліпеня).
Стала вядома , што 9 кастрычніка 2026 года ў дачыненні да Ціхана Осіпава распачалі чарговую крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Паводле папярэдняй справы, па якой яму дадалі яшчэ паўтара гады зняволення, яму ставілі ў віну больш за 25 парушэнняў. Пасля гэтага сумарна тэрмін Ціхана вырас да 13 гадоў 3 месяцаў.























