Аляксей, грамадзянін РФ, да затрымання працаваў на ААТ "Гомельскі хімічны завод". Ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
Зімой 2025 года Аляксея прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У Аляксея цукровы дыябет 1 тыпу, ён інсуліназалежны. Акрамя таго з дзяцінства яму была прысвоена група інваліднасці пажыццёва.

























































