Алег Хаменка — музыка, лідэр гурта "Палац".
Аб затрыманні стала вядома 30 чэрвеня 2025 года. Як зараз вядома, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якая знаходзіцца ў спісе так званых "экстрэмісцкіх фарміраванняў" (канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса на дадзены момант невядомы).
Алег Хаменка - музыка, кампазітар, радыёвядучы. У 1992 годзе заснаваў фолк-рок гурт "Палац". Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, Хаменка таксама выступаў сольна, запісваў аўдыёкніжкі. У 2008-м браў удзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" з песняй "Кола грукатала". Пасля 2020 года "Палац" застаўся ў краіне і часам выступаў.


























































