Першы суд над Леанідам прайшоў восенню 2022 года, яго абвінавацілі па арт.369, прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Аб другім судзе стала вядома ў жніўні 2024 года. Леаніда абвінавачваюць у "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання" (арт. 361-2 КК) і "вярбоўцы, навучанні або падрыхтоўцы да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці" (ч. 2 арт. 361-3 КК). Верагодна, у мужчыны знайшлі донат на ВСУ. Прысуд хутчэй за ўсё зьвязаны з пазбаўленьнем волі.
У Леаніда вышэйшая адукацыя , яе апошняе месца працы — прыватнае прадпрыемства "Гомельстальстандарт ".





























































