У сюжэце бел дзярж тэлеканала паведамілі , што Аляксандр перавёў BYPOL у траўні 2021 года каля 800 даляраў ЗША. Варта адзначыць, што BYPOL прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй у лістападзе 2021 года, то бок у момант пераводу ініцыятыва экстрэмісцкай не з'яўлялася.
Па словах сведкаў, Аляксандру сапраўды прапанавалі кампенсаваць шкоду праз фонд, звязаны з прэзідэнтам. Ён пагадзіўся на такую кампенсацыю ў абмен на вызваленне, але ўсё пайшло не па плане. Аляксандр атрымаў адмову, а яго грошы (каля 30 біткоінаў) былі канфіскаваныя. Арганізацыю BYPOL прызналі "тэрарыстычным фармаваннем", і супраць Аляксандра распачалі новую крымінальную справу па артыкуле "Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".
15 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Алена Шылько вынесла новы прысуд - 9 гадоў пазбаўлення волі. Хвалі памілавання, якія прайшлі па краіне, палітвязня не закранулі.





























































