Следчыя паведамляюць, што ў жніўні 2020 у пэўны момант увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў пазадарожнік з замежнымі рэгістрацыйнымі знакамі і таніраваным шклом. Калі міліцыянеры накіраваліся да аўтамабіля, абвінавачаны пачаў рух заднім ходам і наўмысна наехаў на аднаго з іх, пасля чаго ўцёк з месца здарэння.
Супрацоўнікі ДАІ пераследавалі абвінавачанага, аднак вадзіцель кінуў свой аўтамабіль паблізу вёскі Антонава, а сам уцёк.
На відэа з рэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ бачна вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі ў поўнай экіпіроўцы. Моманту наезду на аднаго з іх не відаць.
Мужчына быў аб'яўлены ў вышук і пасля вяртання з Польшчы 5 мая 2022 года ў Баранавічы ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.



























































