Па дадзеных Белпал , Аляксандр больш за 20 гадоў быў у бізнэсе. З 1990-х па 2008-ы Аляксандр быў намеснікам дырэктара ТАА "Ліцьвін", якая займалася рознічным гандлем. Адтуль перайшоў у ТАА "Экспатэхпрам" і ТАА "ПрамПошук", якія спецыялізаваліся на аптовым гандлі нехарчовымі таварамі.
У кастрычніку 2018 года Аляксандр зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік. У якасці асноўнага віду дзейнасці ён абраў камп'ютарнае праграмаванне. Гэта даволі рэдкі і натхняльны выпадак - Катляніку тады было 65 гадоў.
У жыцці Аляксандр карыстаўся беларускай мовай - прынамсі, пры кантактах у інтэрнэце і падчас заказаў у інтэрнэт-крамах.


























































