Максім быў інструктарам вядомага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», дапамагаў і іншым пошукавым атрадам. Вайцяховіч рэгулярна праводзіў трэніроўкі па арыентаванні на мясцовасці і практычныя заняткі па пошуку зніклых людзей.
Максім таксама захапляўся веласіпедамі і займаўся дабрачыннасцю. У 2023 годзе ён арганізаваў велапрабег па маршруце "Еўравела 2" ад Заслаўя да Уселюба. Падчас гэтага заезду на 145 кіламетраў ён збіраў сродкі на лячэнне хворых на рак дзяцей.
Мужчыну арыштавалі летась і змясцілі ў СІЗА.
У студзені 2026 года Максіма прызналі вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама да выплаты буйнога штрафу.


























































