51-гадовы Сяргей Забеліч з Мінска, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мяркуючы па Linkedin, ён не менш за дваццаць гадоў працаваў праграмістам. У верасні 2022-га перайшоў з кампаніі Nikta Technologies у кампанію Intrahealth, рэзідэнта ПВТ, якая працуе на канадскі рынак.
Вядома, што Сяргея затрымлівалі 13 снежня 2020 года, калі людзі супольна выходзілі на дваровыя маршы. У гэты дзень затрымалі яшчэ 300 беларусаў.
Яго абвінавачваюць па двух артыкулах - "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна» і "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.
07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.




























































