Палітзняволеныя

Барыс Міхайлавіч Вітко

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў10Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

68-гадоваму Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.

Прысуд суда 20.01.2023: 2 гады абмежавання волі без накіравання.

У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што Барыс быў зноў затрыманы. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронекамізэльках з драбавіком затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнага дома. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі паводле падазрэння ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Па месцы пражывання ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна быў праведзены ператрус.

Пазней праваабаронцам стала вядома , што нейкі час Барыса Вітко ўтрымлівалі ў ляхавіцкім ІЧУ, затым перавялі ў баранавіцкае СІЗА. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста ў чаканні суда. У лістападзе 2023 года Барыса ўнеслі ў спіс тэрарыстаў. Суд пачаўся на пачатку студзеня 2024 года. На першым судзе Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты. Па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання неадбытай часткі пакарання канчаткова абвінавачанаму Барысу Вітко прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 12 00 .

Барыс мае праблемы з сэрцам, увесь час павінен прымаць лекі.

Прысуды

Вырак суда 20.01.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 20.05.2024
7 гадоў 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 06.08.2024
невядома.
Апеляцыя 02.09.2024
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Святлана Аляксандраўна Бандарэнка
Святлана Аляксандраўна Бандарэнка
Суддзі1 траўня 1985
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
02.09.2024
Падрабязней
Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-17

Барыс Міхайлавіч Вітко
У зняволенні:
Родны горад:
Галаўнінцы
Дзень нараджэння:
09.07.1954
Адрас для лістоў:
ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Праблемы са здароўем:
Сэрца
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Пенсіянеры
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 20.01.2022

    Вырак суда 20.01.2022

    2 гады абмежаванні волі без накіравання, суд Ляхавіцкага раёна

  3. 2023
  4. ~25.05.2023

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  5. 2024
  6. 20.05.2024

    Вырак суда 20.05.2024

    7 гадоў 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу

  7. 06.08.2024

    Апеляцыя 06.08.2024

    невядома, Вярхоўны суд

  8. 02.09.2024

    Апеляцыя 02.09.2024

    невядома, Вярхоўны суд