Патэнцыяльныя пераследы

Пётр Браніслававіча Буцько

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Экс-міліцыянер. Па версіі абвінавачання, 27 траўня Буцько, які пасля звальнення з міліцыі стаў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «не менш за 12 удараў у вобласць галавы» кулакамі. Пацярпелы казаў у судзе, што ў яго "няма прэтэнзій" да Буцько.

У 2017 годзе Буцька звольніўся са службы, а ў 2020-м - выступіў супраць жорсткасці сілавікоў. У маі 2021 года Лукашэнка пазбавіў яго звання падпалкоўніка міліцыі запасу.

Прыцягваўся па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту, што суд прымаў да ўвагі падчас прызначэння пакарання. Вядома, што ў зняволенні ён знаходзіцца на прафуліку, як схільны да экстрэмізму. Праваабарончая арганізацыя RPF (Respect-Protect-Fulfill) знаходзіць у ягонай справе палітычны складнік.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 17.05.2022
прысуд пакінуты без змены.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-3

Пётр Браніслававіча Буцько
У зняволенні:
Родны горад:
Іўе
Дзень нараджэння:
30.03.1977
Адрас для лістоў:
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён

Храналогія

  1. 2021
  2. ~25.05.2021

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні

  3. 2022
  4. ~10.02.2022

    Вырак суда дата невядомая

    6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу, суд Лідскага раёна

  5. 17.05.2022

    Апеляцыя 17.05.2022

    прысуд пакінуты без змены, Гарадзенскі абласны суд