
Андрэй Сяргеевіч Бандаровіч
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby

Дзмітрый Генадзевіч Лукашэвіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Лукашэвіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Фрунзенскага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да актывістаў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. У судовай практыцы Зміцер Лукашэвіч разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яго рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16539 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 793 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, 21 сакавіка 2017 г. Лукашэвіч разглядаў у дачыненні да А.Воўчака справу па ч.1 арт.23.34 КаАП. Тады ў суд паступілі матэрыялы з істотнымі парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса. Паказанні сведкаў не адпавядалі абставінам справы і супярэчылі адзін аднаму. Суддзя прызнаў Волчака вінаватым. 23 чэрвеня 2021 года Зміцер Лукашэвіч прысудзіў палітвязня Мікалая Дзенісевіча да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. У 2020 годзе прысудзіў актывісту Валянціну Троцкаму 15 сутак адміністрацыйнага арышту толькі за знаходжанне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Такім чынам, Лукашэвіч Зміцер Генадзевіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Лукашэвіча садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 25
Знойдзена: 25

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.





