Мікалай быў затрыманы ў красавіку 2021 года па справе аб падзеях 18 кастрычніка 2020 года падчас "Партызанскага маршу" ў Мінску. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК: за ўдзел у масавых беспарадках, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і пагрозу прымянення насілля ў адносінах да сілавікоў. Па версіі абвінавачання, ён кідаў камяні і асфальт у службовыя мікрааўтобусы з байцамі "Алмаза", прычыніўшы матэрыяльную шкоду. Пацярпелымі прызнаны 13 сілавікоў, але ў судзе выступілі толькі трое — у балаклавах і са змененымі імёнамі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначанага судом.




