Цімафей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.











