Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.



