Леанід, грамадзянін РФ, быў затрыманы ў жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
Ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання, і дэпартаваны з Беларусі з забаронай на ўезд тэрмінам на адзін год.



