Былы следчы. Звольніўся пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту супраць дзейнай улады. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам.
Упершыню быў затрыманы 23 красавіка 2021 за "несанкцыянаванае пікетаванне", і адседзеў 15 сутак у турме, паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Выйшаў на волю 8 траўня 2021 года.
4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнка звання старэйшага лейтэнанта юстыцыі запасу.
Мікіта быў затрыманы паўторна 1 лютага 2022 года ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Менску. На відэа, апублікаваным на тэлеграм-канале МУС, ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў Губазіка і намесніка начальніка СК па Менску аднаму з «пратэстных тэлеграм-каналаў».
Судовы працэс прайшоў 15 лістапада 2022 г. у Менскім гарадскім судзе. Мікіту судзілі за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні" па ч. 3 арт. 130 КК, а таксама за "незаконны збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці" (ч. 1 арт. 179 КК).
2 снежня 2022 года яму было прысуджана да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама Мікіта абавязаны выплаціць штраф 5000 BYN у якасці маральнай кампенсацыі супрацоўнікам, звесткі якіх, паводле абвінавачвання, ён перадаў "пратэстным тэлеграм-каналам".




































