Ягор, грамадзянін Расіі, быў затрыманы 4 траўня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа на здымнай кватэры пасля ператрусу і падвергся жорсткаму збіццю. Цягам сямі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА па абвінавачанні ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — за агучванне відэаролікаў і аўдыёпаведамленняў у тэлеграм-канале «АГСБ». Аднак у снежні таго ж года яго асудзілі па артыкулах «распальванне варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», прызначыўшы максімальна магчымы тэрмін пазбаўлення волі.
У чэрвені 2022 года ўмовы ўтрымання былі ўзмоцнены, і Ягора перавялі на турэмны рэжым.








































