Як паведамлялася ў фільме АНТ "Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам", Станіслава абвінавачваюць у тым, што ён пагадзіўся быць кур'ерам для "арганізацыі, якая курыравала СБУ". Там яго прадставілі як агента ўкраінскіх спецслужбаў-маўляў, хлопец запісаў відэа, што "гатовы працаваць супраць ФСБ і Пуціна". Але на момант здымкі фільма ён ужо адбываў пакаранне ў калоніі за "махлярства". Суд адбыўся ў маі 2024-га. Прыгавор невядомы, тэрмін можа складаць ад 3 да 10 гадоў калоніі са штрафам.
Паводле фільма АНТ, у студзені 2023 года тады яшчэ 16-гадовы хлопец са шматдзетнай сям'і шукаў працу ў інтэрнэце. Ён натыкнуўся на ашуканцаў, якія прапанавалі працу кур'ерам - забіраць і перавозіць грошы. Станіславу сказалі запісаць відэа, на якім ён заявіў, што падтрымлівае Украіну і нібыта пагаджаецца працаваць для СБУ.




































