15 лютага 2024 г. у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай увялі рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Насельніцтва прасілі "захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур". У КДБ сцвярджаюць, што затрымалі ўдзельнікаў "дыверсійна-разведвальнай групы", у склад якой уваходзілі грамадзяне Украіны і Беларусі. Сярод затрыманых - грамадзяне Украіны бацька і сын Сяргей і Павел Кабарчукі. Сяргей Кабарчук 1963 года нараджэння з Ковельскага раёна Валынскай вобласці. Бацька і сын былі затрыманыя ў лютым 2024 года ў Лельчыцкім раёне. Пры іх знайшлі «выбухныя прылады і іншыя сродкі паразы». КДБ "устанавіла" , што выбуховыя прыстасаванні прызначаліся для тэрактаў у Беларусі і Расіі, а "закід групы" арганізавала Службы бяспекі Украіны.
Тады ж затрымалі і жыхара Брэста Віталя Уласюка 1970 года нараджэння. Яго абвінавацілі ў кантрабандзе (частка 3 артыкула 228 КК).
У СІЗА КДБ падвяргаўся катаванням. Пасля затрымання некалькі дзён утрымлівалі ў СІЗА КДБ без ежы.
Кабарчукі жылі ў маленькай вёсцы на Валыншчыне, дзе іх чакае сям'я. Да затрымання Павел працаваў кіроўцам-возіў людзей на працу з Украіны ў Польшчу.
Адбываць 20-гадовы тэрмін Паўла адправілі ў ВК №1, але пабыў ён там нядоўга - каля двух месяцаў. З іх у атрадзе пабыў менш за два тыдні, астатні час — у ШІЗА і ПКТ. У хуткім часе Паўлу ўзмацнілі пакаранне і адправілі ў Магілёўскую турму № 4, дзе таксама адбываўся ціск.
Улетку 2026 года стала вядома , што. у магілёўскай турме № 4 супраць Паўла распачалі новую крымінальную справу па артыкуле 411 КК РБ.




































