15 лютага 2024 года ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай увялі рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Насельніцтва прасілі "захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур". У КДБ сцвярджаюць, што затрымалі ўдзельнікаў "дыверсійна-разведвальнай групы", у склад якой уваходзілі грамадзяне Украіны і Беларусі. Колькі менавіта чалавек было затрымана - не паведамляецца.
Пасля затрымання ў Сяргея ў СІЗА дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.









