Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Вячаслава затрымалі ў канцы ліпеня 2023 года ў Гродне, калі ён вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, і што ён нібыта пакінуў каля тысячы каментароў у "экстрэмісцкіх" чатах і каналах. Вячаслаў — жыхар Мінска, жанаты, захапляўся пейнтболам. Па іх жа дадзеных, сілавікі змаглі яго ідэнтыфікаваць, таму што ён падпісаў тэлеграм-акаўнт сваім сапраўдным імем. У матэрыялах абвінавачання пазначана, што ён публікаваў каментары ў канале "Рэальная Беларусь", а экспертыза заявіла, што ў тэксце змяшчаюцца негатыўныя і ненарматыўныя выказванні ў адрас Лукашэнкі і Пуціна.
Вырак суда 30.10.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алена затрымана па "карагоднай справе". Яна вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Пасля гэтага быў адміністрацыйны суд (15 сутак арышту па ч. 2 арт.19. 11 КаАП) праз два рэпоста ў Тэлеграм. А потым жанчыну змясцілі ў СІЗА да суда.
Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу па пакупкі.
Затрыманы Канстанцін Біч на "пакаяльным" відэа казаў , што раней прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў БЧБ-сцяг. Паводле яго слоў, і за абразу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што нядаўна мужчына вярнуўся ў Беларусь з краін ЕС. 24.11.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 03.10.2023
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да ягоных бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
Праўладныя каналы сцвярджаюць , што Яўген «удзельнічаў у арганізацыі беспарадкаў», пасля чаго з'ехаў з Беларусі і «размяшчаў экстрэмісцкую сімволіку». Судзячы па ўсім, яго затрымалі па вяртанні ў краіну.
Мяркуючы па Instagram, Яўген займаецца электронікай і аўдыёапаратурай. «Фатаграфіяй з пратэстаў» сілавікі, мяркуючы па відэа, палічылі ягонае фота з Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года — задоўга да масавых пратэстаў і за тры дні да затрымання Ціханоўскага.
"Экстрэмісцкай сімволікай" сілавікі назвалі нацыянальны арнамент і былы дзяржаўны герб "Пагоня". Яны заявілі, што затрымалі мужчыну таму, што той "не раскаяўся ў сваіх грахах, не пакараны і не звяртаўся ў камісію па вяртанні".
Анатолю 59 гадоў. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а потым пайшоў працаваць на раённы вузел сувязі ў Баранавічах. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты "Крок". Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе тыраж дасягнуў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную. Анатоль стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя. Яму прад'яўляюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментары супраць расейскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.
Анатолю ўдалося выехаць з краіны.
Аднак у пачатку 2026 года Анатоль вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усэра Вайцяхоўскі напісаў у камісію па вяртанні. Прама на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрвію БТ.
10.10.2023
в судебное заседание 23 мая 2023 года к 10 часам 30 минутам не явился обвиняемый Войтеховский А.В
ПОСТАНОВИЛ:
объявить розыск Войтеховского Анатолия Владимировича.
Копию постановления направить прокурору Советского района города
Минска для организации розыска обвиняемого.
При установлении места нахождения обвиняемого Войтеховского
Анатолия Владимировича, изменить ему меру пресечения с залога на
заключение под стражу, водворив его в СИЗО№1 города Минска.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталлю затрымалі па вяртанні з-за мяжы за тое, што яна ў 2020 годзе нібыта пакідала паведамленні ў дваровых чатах. Верагодна, гэта рэпосты з розных каналаў і эмацыйныя паведамленні. У Наталлі двое дзяцей.
Спачатку мужчыну асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да арышту. Але ж яшчэ да канца гэтага арышту яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі, і змясцілі пад варту.
Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследванне: у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
23.10.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.