Асуджаная за абразу Лукашэнкі (размяшчэнне ў закрытым чаце карцінкі з выявай дыктатара ў нацысцкай форме).
Арыштаваная ў залі суда 28 студзеня 2022 года.
06.01.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
22.04.2022
Приблизительно с 11.04 переведена в тюрьму 4 Могилёва. С этого времени нет писем. 26.04.2022 состоится суд в Могилёвском областном суде, тк прокуратура подавала протест.
Кіраўнік клуба настольных гульняў «Кромверк», адзін з арганізатараў Фестывалю настольных гульняў «Юнікон».
У верасні 2021 года яго затрымалі, як адміністратара, ТГ-канала, і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. Пасля гэтага быў пераведзены ў СІЗА.
Быў асуджаны за "абразу" на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем і вызвалены ў зале суда.
Аднак увечары таго ж дня Андрэй ізноў быў затрыманы па арт. 369 за абразу Карпенкова, Качанавай і інш. Акушка быў прызнаны вінаватым і ў выніку складання тэрмінаў па папярэднім прыгаворы асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму .
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
4 гады абмежавання волі з накіраваннем. У выніку складання тэрмінаў, канчатковы прысуд — 2,5 гады пазбаўлення волі.
10 жніўня 2021 года Станіслава затрымалі на 3 сутак, пры ператрусе знайшоўшы марыхуану. На яго завялі справу па наркатычным артыкуле і змясцілі пад варту, потым суд прызнаў вінаватым і прызначыў «хімію».
Але пасля абвяшчэння прысуду хлопца не адпусцілі з СІЗА, а працягнулі трымаць пад вартай — зараз ужо прад'явіўшы абвінавачванні ў «распальванні варожасці».
Па версіі абвінавачання, 24.09.2020 у тэлеграм-чаце «Брэст 97%» Станіслаў пісаў пад нікам «Partizan».
Вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі свабоднага саюза металістаў завода "МАЗ".
Ён узяты пад варту за абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Па сведках міліцыянтаў, улетку 2020 года хлопец пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па кучках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам – «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
Вызвалены ў траўні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
19 лістапада 2021 года Вадзіма знялі з цягніка Масква-Гродна ў Оршы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне каля ўніверсама "Брэст".
01.12. 2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.