- Аб'яднанні
- Журналісты
Яўген Глушкоў - былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу прама ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Па некаторых дадзеных устаноўлена, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да Глушкова за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул - 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
- Аб'яднанні
- Блогеры
У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі анлайн-выданнямі. Алеся два разы асуджалі за адміністратыўнае парушэньне на суткі, пасьля чаго ён не выйшаў на волю.
Журналіст-фрылансер з Пінска, уладальнік сайта і старонкі ў TikTok "пра Столін".
Аляксандр даўно жыў адзін на Палессі, таму пра яго затрыманне стала вядома выпадкова. Неабыякавыя людзі занепакоіліся, што ён даўно не выходзіць на сувязь. Аказалася, што Аляксандр змешчаны ў брэсцкае СІЗА-7. паводле неправеранай інфармацыі, яму інкрымінуюць "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Таксама Аляксандр - бацька хлопца, які "разабраў" вадамёт у Мінску на пратэстах 2020.
Па версіі МУС , мужчына рабіў ролікі з кампраматам, паказваў іх мясцовым прадпрымальнікам і патрабаваў грошы за «маўчанне». Таксама ён нібыта "садзейнічаў дзейнасці экстрэмісцкага тэлеграм-канала, адміністратары якога знаходзяцца за мяжой».
28.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Андрэю Фаміну 29 гадоў, ён родам з Магілёва, але жыў у Менску. Хлопец скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У пакаяльным відэа ён кажа, што нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет «Веснікі». Паводле інфармацыі ад актывістаў ініцыятывы ByProsvet, Андрэй не меў доступаў да акаўнтаў газет і не ведаў тых, хто распаўсюджвае іх у Беларусі.
У выніку хлопцу прад'явілі абвінавачанне за ўдзел у Маршы 30 жніўня 2020 года і перавялі ў СІЗА-1. Андрэй прынцыпова не хацеў з'язджаць са сваёй краіны, піша кнігу, дамы яго чакаюць шэсць катоў.
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Сяргей, журналіст-расследавальнік і рэдактар беларускага партала "Штодзённік" (ej.by), быў затрыманы 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "атрыманне хабару", і змясцілі пад варту ў СІЗА. Таксама вядома, што Сяргей раней ужо затрымліваўся па гэтай справе — з 25 сакавіка па 4 красавіка 2020 года.
Пазней стала вядома, што яго таксама абвінавачваюць па артыкулах "распальванне варожасці" і "перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў".
Праваабарончыя арганізацыі расцанілі пераслед як сведчанне наяўнасці палітычнага матыву ў крымінальным пераследзе журналіста, накіраванага на прымус да спынення або змены характару яго дзейнасці па распаўсюджванні інфармацыі аб карупцыі.
На думку калегаў Сяргея, падставай для пераследу сталі яго рэзанансныя журналісцкія расследаванні, якія перш за ўсё датычыліся маштабнай карупцыі ў сферы аховы здароўя. На падставе сабраных матэрыялаў ён паведамляў аб беспрэцэдэнтных "адкатах" пры пастаўках дарагога абсталявання, аб закупцы незарэгістраванай вакцыны, якую, як сцвярджалася, фактычна адчувалі на беларускіх дзецях, а таксама аб фальсіфікацыі дадзеных аб распаўсюджванні COVID-19 у Беларусі. Пры гэтым, паводле яго даных, гэтыя дзеянні адбываліся пры адабрэнні Міністэрства аховы здароўя.
У кастрычніку 2023 года Сяргей быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Зміцер, былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Першапачаткова яго змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы па артыкуле «арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх», аднак на волю ён не выйшаў і праз 10 сутак быў пераведзены ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Дзмітрыю таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў", прыгаварылі да пазбаўлення волі, прызначылі буйны штраф і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Ігар — журналіст "Белсат", раней працаваў у газеце «Беларусы і рынак» і ў беларускай службе "Радыё Свабода", публікаваўся ў расійскіх і ўкраінскіх выданнях. Разам з жонкай, журналісткай Кацярынай Андрэевай, ён напісаў кнігу "Беларускі Данбас" — даследаванне аб ролі беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны.
Упершыню яго затрымалі 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў па справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх". У кватэры журналіста правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і кнігі, пасля чаго яго змясцілі ў ІЧУ. На волю ён выйшаў 26 ліпеня.
У кастрычніку 2024 года стала вядома аб яго паўторным затрыманні. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фота Ігара ў кайданках і відэа, дзе ён заявіў, што яго пераследуюць за інтэрв'ю медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі». Незадоўга да арышту ў каментары тэлеканалу "Дождж" ён адзначыў, што "Пуцін узяў курс на рэзкую эскалацыю і вядзе краіну да татальнай вайны", а Лукашэнка, на яго думку, "верагодней за ўсё, не хоча наўпрост удзельнічаць у ёй, але вымушаны сутыкацца з узмацненнем ціску Крамля".
У лютым 2025 года Ігару прад'явілі абвінавачанні ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Судовы працэс пачаўся 21 лютага ў Менску. Хадайніцтва аб незалежнай экспертызе суд адхіліў, а 5 верасня таго ж года журналіста прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Юрысты
Людміла — былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Працавала ў TUT.BY з 2008 года: спачатку — юрысконсультам, пазней — дырэктаркай. У 2017 годзе ўзначаліла "Тут Бай Медыя".
У траўні 2021 года яе затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Людмілу ў спіс "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года Людміла была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Дзяніс — журналіст і рэдактар-валанцёр беларускай версіі InformNapalm, пазаштатны карэспандэнт "Новага Часу". Яго расследаванні датычыліся ўплыву «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, забудовы ў Курапатах і пераходу былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.
У сакавіку 2021 года яго затрымалі супрацоўнікі КДБ па абвінавачанні ва "ўмяшанні ў дзейнасць міліцыі". Ператрусы прайшлі ў яго кватэры, у маці і 95-гадовай бабулі. У 2022 годзе стала вядома, што яму таксама інкрымінуюць супрацу з украінскай разведкай.
У верасні 2022 года Дзяніса асудзілі па артыкулах пра "здраду дзяржаве" і "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў", аднак пазней апошняе абвінавачанне замянілі на "незаконны збор ці распаўсюд дадзеных аб асабістым жыцці".
У чэрвені 2023 года яго перавялі на строгі турэмны рэжым без апавяшчэння сваякоў і адваката.
У красавіку 2024 года палітвязня пазбавілі перадач, а адпраўка вітамінаў зараз патрабуе дазволу турэмнага лекара.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Беларускі журналіст Андрэй, затрыманы 12 студзеня 2021 года разам са сваёй дзяўчынай Ірынай Злобінай, абвінавачваўся ў "фінансаванні пратэстнай дзейнасці" і аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў. Яго асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні".
1 верасня 2022 года пара ажанілася ў СІЗА-1.
Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была кансультантам па мове тэлеканала "Белсат", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з'яўлялася моўным кансультантам Польскага тэлебачання "TVP", у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал "БЕЛСАТ tv BELSAT". Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на "БЕЛСАТ". У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у "экстрэмісцкай дзейнасці" Анастасія Мацяш нібыта атрымала "злачынны" даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Аб'яднанні
- Журналісты
Барысаўскі фатограф, які быў затрыманы 22 чэрвеня 2023 года. Сілавікі зладзілі ў хаце ператрус і забралі кампутарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск, дзе некаторы час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў следчы ізалятар №1.
Як пісаў БАЖ, фатографа затрымлівалі ў ліпені 2020 года. У верасні да Зянкова прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, каб «папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства».
Аляксандр Зянкоў працаваў фатографам-фрылансерам з 1998 года, супрацоўнічаў з раённымі незалежнымі выданнямі.
16 красавіка 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 сутак, ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. У яго дома правялі ператрус. Пасля 10 сутак арышту яго не выпусцілі і перавялі ў СІЗА.
Ігар доўгі час працаваў журналістам на "Радыё Свабода", вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў аб культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі, трэвел-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.
Паводле абвінавачання Ігар актыўна пісаў "негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады, журналістаў і грамадзян, якія не падтрымліваюць неканстытуцыйную змену ўлады. Акрамя таго, у сваіх артыкулах ён даваў ілжывую карціну аб эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь" .
Нібыта з 1 чэрвеня па 14 ліпеня 2023 года ён размясціў на рэсурсах БАЖ не менш як 54 інфармацыйныя матэрыялы. Неўзабаве пасьля гэтага быў затрыманы.
07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргаў, прысуд уступіў у сілу.
11 снежня 2024 г. у судзе Шклоўскага раёна разгледзелі справу Ігара па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінаватым і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення.
Як паведамляе "Радыё Свабода", з магілёўскага СІЗА палітвязня прывозілі на некалькі дзён у СІЗА КДБ у Мінску, адкуль вярнулі ў Магілёў: "...у СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр'янкі. Яшчэ напісаў. кг, зараз крыху ад'ядаецца ў Магілёве”.
21 чэрвеня 2025 года Ігар быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Галоўны рэдактар "Рэгіянальнай газеты".
“Рэгіянальная газета” – незалежнае выданне, якое асвятляе падзеі ў чатырох раёнах Мінскай вобласці (Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім) і трох раёнах Гродзенскай вобласці (Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім).
У 2022 годзе матэрыялы сайта былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну будуць судзіць за апублікаваныя тэксты.
23.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксандр Манцэвіч.
