У зняволенні 1000 дзён: Данута Сяргееўна Пярэдня
Знойдзена: 16
На старонцы: Знойдзена: 16
Сартаванне:
Ці ёсць якая надзея, што лісты могуць даходзіць да палітзняволенага (не родзіча) у турму пасля прысуду (не СІЗА)? Турма ў Віцебску.

Добры дзень. Такая верагоднасць заўсёды ёсць і людзі, якія выходзяць, распавядаюць пра гэта. У любым выпадку вы можаце запампаваць свой ліст у "Банк Лістоў", каб ён захаваўся да запатрабавання вязнем. Або вы можаце пісаць лісты праз наш сайт, дзе пазначыць, што гэты ліст можна перадаць сваякам. Калі ў нас ёсць кантакты блізкіх, мы перададзім ліст для вязня праз іх. Сітуацыі, у якіх наладкоўваецца сувязь такім чынам, таксама ёсць.

Добрый день, я раньше писала письма незнакомым мне людям, а сейчас моя подруга и ее муж тоже оказались в тюрьме по политическим мотивам. Узнала, что они находятся в Жодино. Речь идёт о **** и ****. На вашем сайте я не могу найти никакой информации. Подскажите пожалуйста почему нет информации, а также точный адрес. Заранее спасибо

Здравствуйте. На сайте находится информация, которую мы можем найти своими силами, а также та, которую нам сообщили. К сожалению, если о задержании конкретных людей в социальных сетях не было публикаций, а их близкие не выходили на связь с правозащитниками, то мы ею не обладаем. 
Будем благодарны за помощь в дополнении информации о преследуемых по политическим причинам, чтобы мы могли оказать необходимую помощь и консультации в данном случае. 
Адрес СИЗО: СТ-8, Жодино ул. Советская 22А, 222163

Вітаю, у мяне сябар нядаўна вызваліўся. Які ёсць механізм атрымання фінансавай дапамогі, куды скласці заяву? Дзякуй!

Вітаем
На нашым сайце есць асобны раздзел, прысвечаны дапамозе люзям у розных статусах, раім пазнаеміцца. Для тых, хто вызваліўся, магчыма атрымаць фінансавую дапамогу ад BYSOL. Акрамя таго, чалавек заўсёды можа стварыць збор на бОльшую суму, калі гэта патрэбна на пляцоўках BYSOL або GetDonate. Калі чалавек пакінуў межы Беларусі і знаходзіцца ў Польшчы, то ён можа звярнуцца па дадатковую дапамогу ў Беларускі Дом (Варшава), Фундацыю „Вакно на Усход” (Беласток). Таксама для вызваленых існуюць праграмы медыцынскай рэабілітацыі (як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі), праграмы дапамогі з працаўладкаваннем/перападрыхтоўкай, псіхалагічная падтрымка, візавая і ментарская. Калі ласка, перадавайце кантакты праваабаронцаў наўпрост да палітвязня і мы яго пракансультуем дадаткова.   

Пытанне аб дапамозе ў рамках Марафона Салідарнасці. Як падаць заяўку на дапамогу?

Важна разумець, што Марафон Салідарнасці - гэта не асобная чарга ці новая выплата. Грошы з Марафона будуць размеркаваны ў адпаведныя ініцыятывы і арганізацыі, якія займаюцца аказаннем мэтавай дапамогі на рэгулярнай аснове. У любы час (не толькі да або пасля марафону) вы можаце звярнуцца:
- у dissidentby за падтрымкай у межах збору перадачы (у СІЗА/калонію);
- у Фонд "Краіна для Жыцця" за аднаразовай выплатай;
- у Фонд BYSOL за аднаразовай выплатай або ананімным зборам на большую суму;
- у Фонд Littouwin за дапамогай з аплатай медыцынскіх бандэроляў і перадач.

Акрамя таго, існуе псіхалагічная і юрыдычная падтрымка .
Магчыма, для кагосьці размеркаваная і гарызантальная сістэма выглядае больш складанай, але яна дазваляе рэагаваць хутчэй на канкрэтныя запыты, памяншаць колькасць бюракратычных працэдур і пакрываць як мага больш запытаў ад тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы. У якую б вы арганізацыю не напісалі, вам змогуць дапамагчы ці накіраваць у неабходную ініцыятыву.

"У дачыненні да 4892 чалавека мы зафіксавалі крымінальны пераслед на 2023/07/14"Што маецца на ўвазе? Гэта агульная колькасць тых, хто падвергся крымінальнаму пераследу па палітычных матывах за нейкі перыяд, напрыклад, з 2020 года ці ж гаворка пра людзей, супраць якіх зараз вядуцца крымінальныя справы па палітычных матывах, але да іх не прымянялася ўзяцце пад варту?

Агульная лічба зафіксаванага пераследу на сённяшні дзень - гэта вядомыя нам нам імёны і прозвішчы людзей, у дачыненні да якіх узбуджана крымінальная справа. У гэтую лічбу ўваходзіць актуальная колькасць палітвязняў (вядомых нам), а таксама іншыя асуджаныя па палітычных матывах у межах крымінальных артыкулаў. Акрамя таго, гэта людзі, якія ўжо адбылі тэрмін поўнасцю або часткова, вымушаныя пакінуць Беларусь да затрымання або да набыцця прысудам сілы, а таксама вялікая колькасць людзей са статусам " невядома ".

Невядомы статус - гэта значыць, што мы ведаем аб узбуджэнні крымінальнай справы з публічных крыніц (расклад судовых пасяджэнняў, праўладныя відэа і г.д.), але не ведаем аб месцазнаходжанні чалавека, вынікі суда або не валодаем інфармацыі аб змене статусу (напрыклад, аб спыненні крымінальнага пераследу).

Па меры паступлення інфармацыі ад іншых былых вязняў, мы абнаўляем нашы дадзеныя.

Добры дзень. Сёння быў суд у майго сябра. Як можна даведацца дзе ён будзе адбываць тэрмін? Сувязі са сваякамі яго няма. Проста хаця б ліст чалавеку адправіць. Куды не тэлефаную натуральна ніхто нічога не гаворыць

Добры дзень. Нажаль, адзіны спосаб даведацца прысуд па крымінальных артыкулах - гэта наведаць судовае паседжанне або ўсталяваць сувязь з блізкімі, якія могуць ёй падзяліцца з вамі. Калі мы ці іншыя праваабарончыя арганізацыі валодаюць інфармацыяй аб прысудзе, яна будзе адлюстроўвацца на сайце. Калі яе няма, значыць, мы таксама не валодаем інфармацыяй.

Вы можаце адправіць ліст па старым адрасе, т.я. пасля прысуду чалавек усё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА. Больш за тое, калі ён абскарджвае рашэнне суда (падае апеляцыйную скаргу), то ён прабудзе ў СІЗА яшчэ 2-3 месяцы да набыцця прысудам моцы . Таму не варта перажываць загадзя, т.я. блізкія могуць таксама не валодаць інфармацыяй аб месцы далейшага пакарання. Правярайце адрас вязня перад адпраўкай на нашым сайце .

Вітаю. Як можна дапамагаць палітвязням, каб не пакідаць слядоў і максімальна бяспечна для сябе? Мае таварышы, якія ў Беларусі, баяцца свяціць карткі, рабіць нейкія пераводы, але, здаецца, нейкім чынам дапамагаць гатовыя і хочуць. Што б вы маглі параіць?

Дапамагаць мажліва ў любых умовах, нават знаходзячыся ў Беларусі. Са свайго боку мы прапануем наступныя інструменты:

  • Напісаць ліст праз наш сайт (для гэтага неабавязкова пакідаць свае сапраўднае імя ці адрэсу);
  • Адгукнуцца на запыт аб дапамозе праз раздзел "Аб'яўленні" ці пра "Дапамогу сем'ям" (для гэтага не трэба пералічваць грошы з карткі ці раскрываць сваю асобу, дастаткова мець тэлеграм-акаўнт);
  • Пералічыць грошы на асабісты рахунак вязня, які знаходзіцца ў СІЗА і не мае прысуду (ці прысуд не набыў моц). Для паслугі "грашовы пералік" не трэба даваць свае пашпартныя дадзеныя згодна з законам "Аб абароне персанальных дадзеных", таму можна пісаць любыя дадзеныя ў графе "Адпраўнік". Пры гэтым, калі чалавек будзе пераведзены ў іншае СІЗА ці вызвалены, гэтыя грошы пойдуць за нім ці будуць яму ўручаны на рукі суадносна. Звярніце ўвагу, што калі чалавек адбывае пакаранне, то грошы дасылаць могуць толькі сваякі. Калі вы не ведаце, каму даслаць грошы, на сайце dissidentby.com існуе фільтр, дзе можна выбраць толькі тых вязняў, якіх яшчэ не асудзілі. 

Атрымаць неабходную інфармацыю можна і праз наш Telegram-бот.

Добры дзень, хачу перавесці грошы сябрам у турму з-за мяжы. Як гэта зрабіць?

На жаль, перавод грошай з замежных карт немагчымы. Ажыццявіць перавод можна толькі з беларускіх карт (пераводы можна зрабіць ва ўсе СІЗА, за выключэннем СІЗА-1, Менск). Для таго, каб дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, вы можаце звязацца з намі праз сацыяльныя сеткі альбо пакінуўшы заяўку на дапамогу ў картцы канкрэтнага чалавека. Калі ў нас ёсць кантакт блізкіх, мы вас звяжам наўпрост і тады вы зможаце ажыццявіць падтрымку вязня. 

Які парадак атрымання лістоў у зняволеных і як адпраўніку сябе засцерагчы?

Любы ліст, які паступае ў папраўчую ўстанову (ПУ) або СІЗА падвяргаецца праверцы з боку мясцовых цэнзараў. Таму варта памятаць, што ў лісце не варта абмяркоўваць падрабязнасці крымінальнай справы (асабліва іншых фігурантаў), крытыкаваць прадстаўнікоў улады ці востра рэагаваць на палітычныя падзеі, выкарыстоўваць нецэнзурную лаянку. Заўсёды памятайце, што лісты тут не з'яўляюцца прыватнымі, іх чытаюць іншыя людзі (цэнзары, а часам і аператыўныя супрацоўнікі). Такім чынам, фармуйце свой ліст зыходзячы з гэтых абставін. Не паведамляйце падрабязнасці свайго жыцця, калі вы не хочаце, каб гэтая інфармацыя кімсьці магла выкарыстоўвацца.

Калі ліст быў адпраўлены звычайным спосабам або ў канверце першага класа, то пасля праверкі цэнзарам ён трапляе да зняволенага/ай (чалавеку прыносяць у камеру лісты супрацоўнікі адміністрацыі). Калі вы адпраўлялі ліст заказным спосабам, то звычайна чалавека выклікаюць у кабінет для ўручэння дадзенага ліста. Нажаль, ніякіх гарантый у тым, што вязень/ца атрымае ліст - не. Ліст можа быць знішчаны на этапе праверкі або на вачах у чалавека. Усё гэта робіцца ў межах рэпрэсій і дадатковага ціску.

Каб засцерагчы сябе пры адпраўцы, вы можаце выкарыстоўваць адрасы блізкіх або знаёмых (неіснуючы адрас), а таксама выдуманыя імя і прозвішча. Але ў такім выпадку варта разумець, што адказ прыйдзе на ўказаны пры адпраўцы адрас. 

Калі ў вас ёсць кантакт з блізкімі (ці ёсць магчымасць яго знайсці), то лісты можна адпраўляць праз іх. 

Хачу прыйсці на суд, падтрымаць. Ці могуць мяне затрымаць па нейкіх прычынах, калі так, як трэба падрыхтавацца і дзейнічаць у такой сітуацыі, каб самой не апынуцца на лаве падсудных?

Рашэнне падтрымаць чалавека ў судзе сваёй прысутнасцю - гэта важна для вязня! Суды могуць быць двух тыпаў: адкрыты і закрыты. На закрыты суд дапускаюць толькі сваякоў ці сведкаў па крымінальнай справе. На адкрыты можа прыходзіць любы/любая ў адпаведнасці з арт. 23 КПК РБ.

АЛЕ варта ўлічыць, што ў Беларусі татальны прававы калапс, таму нават да наведвання адкрытага судовага паседжання лепш падрыхтавацца: 
- паведаміць блізкім, дзе і ў які час вы будзеце - праінструктаваць блізкіх, куды паведаміць у выпадку таго, калі вы знікнеце з сувязі (у праваабарончыя арганізацыі для аказання дапамогі) - узяць у суд пашпарт
- не прыносіць у суд нічога лішняга (стыкера, візітоўкі, нататнікі з важнымі запісамі, каштоўныя рэчы, колюча-рэжучыя прадметы і гэтак далей). Узяць толькі самае неабходнае
- пераканацца, што на тэлефоне стаіць пароль і там не захоўваецца адчувальная інфармацыя, выяўленне якой можа вам нашкодзіць.

Таму ідучы на суд, паклапаціцеся ў першую чаргу аб сваёй бяспецы. Калі вам нешта пагражае, адмоўцеся ад наведвання і падтрымайце чалавека іншым спосабам.

Суд прайшоў, а інфармацыя аб зняволеным блізкім чалавеку не абнавілася. Што гэта значыць?

Часта здараецца, што інфармацыю аб бліжэйшых паседжаннях праваабаронцы атрымліваюць з адкрытых крыніц (публікацыі на дзяржаўных каналах, афіцыйных сайтах судовых інстанцый, СМІ). З-за колькасці рэпрэсій і ціску на валанцёраў і назіральнікаў, не заўсёды ўяўляецца магчымым наведаць судовае паседжанне і зафіксаваць яго ход, у тым ліку і прысуд. 

Мы стараемся аператыўна публікаваць усю інфармацыю аб пераводах і прысудах. Калі пакуль нічога няма, значыць, мы не валодаем вынікамі суда на дадзены момант. Калі вы ведаеце, як знайсці сваякоў ці ў вас ёсць нейкая дадатковая інфармацыя пра чалавека, будзем рады, калі вы яе дашлеце па нашых кантактах.

Я нядаўна вярнуўся на волю адчуваю фінансавыя цяжкасці, ці ёсць магчымасць атрымаць якую-небудзь падтрымку?

Добры дзень! Калі ласка, звяжыцеся з кімсьці з нашай каманды па кантактах у апісанні нашага Telegram-канала

Для атрымання фінансавай дапамогі вызваленым палітычным зняволеным можна таксама запоўніць дадзеную форму. Калі вам неабходна медыцынская дапамога, то выкарыстоўвайце гэтую спасылку. Пры неабходнасці атрымання псіхалагічнай дапамогі, не саромейцеся звяртацца ў Цэнтр псіхалагічнай дапамогі "Давер". Для атрымання рэгулярнага прадуктовага кошыка - звярніцеся ў ініцыятыву ineedhelp

Будзем рады, калі вы звяжацеся з нашай камандай і мы зможам абмеркаваць вашыя індывідуальныя патрэбы, каб аказаць неабходную дапамогу.

Ці магу я аднесці перадачу, калі я не сваяк?

Варта памятаць, што перадачы абмежаваныя па вазе. Так, чалавек, прысуд якога не набыў моц (пасля разгляду апеляцыйнай скаргі), можа атрымаць да 50 кг. Таму аднесці рукамі можна толькі ў тым выпадку, калі вы ўпэўненыя, што чалавек не атрымлівае падтрымкі. Калі ў яго ёсць блізкія, якія пра яго/яе клапоцяцца, то неабходна ўзгадняць свае перадачы са сваякамі, каб не пазбавіць чалавека неабходных перадач.

Затое вы можаце адправіць чалавеку невялікую бандэроль ці пасылку! Вага пасылкі/бандэролі звычайна не ўваходзіць у агульную вагу, таму вы не даставіце нязручнасцяў сваякам, а зможаце парадаваць палітычнага зняволенага/зняволеную. 

Куды можна адправіць пасылкі і перадачы? </ strong>
- СІЗА-1 (Менск), СІЗА-2 (Віцебск), СІЗА-3 (Гомель), Турма-4 (Магілёў), Турма-8 (Жодзіна), Турма-1 (Гродна), СІЗА -5 (Бабруйск). Для СІЗА-7 (Брэст) і СІЗА-6 (Баранавічы) неабходна ўзгадненне са сваякамі, т.я. пасылкі ўваходзяць у агульную вагу (!). 

Імкніцеся адпраўляць невялікія перадачы (да 3-4 кг) з прадуктамі, якія не псуюцца. Звычайна, зняволеныя рады каве, гарбаце, шакаладу, цукеркам, арэхам, цыгарэтам і іншым дробязям. Гэтага ніколі не бывае ў дастатку! Можна ўкласці канверты па Беларусі. 

Таксама варта памятаць, што ў адпаведнасці з УВК РБ асуджаныя маюць права атрымліваць пасылкі, бандэролі, дробныя пакеты і грашовыя пераводы толькі ад блізкіх сваякоў, а з дазволу адміністрацыі (калі іншы чалавек унесены ў асабістую справу) папраўчай установы – і іншым асобам. 

Падрабязнае кіраўніцтва па перадачах можна знайсці тут.

Я не хачу даваць інфармацыю ў праваабарончыя цэнтры з надзеяй на больш спрыяльны зыход. Ці ёсць у гэтым сэнс?

На жаль, замоўчванне крымінальнага пераследу робіць горш толькі чалавеку, які пераследуецца. З-за гэтага чалавек знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі, т.я. не атрымлівае лістоў са словамі падтрымкі ад іншых людзей, невялікія бандэролі ці перадачы, яго няма ў спісах палітычных зняволеных, яго партрэт не прысутнічае на акцыях салідарнасці па ўсім свеце. Акрамя гэтага, яго сям'я не можа атрымаць неабходную падтрымку. 

Калі пераслед мае палітычны характар, то адназначна прысуд будзе прадузятым у адносінах да пераследуемага. Замоўчванне гуляе на руку толькі органам пераследу, т.я. дазваляе ўздзейнічаць на чалавека на псіхалагічным узроўні ("ты нікому не патрэбен", "цябе ніхто не падтрымлівае", "тое, што ты зрабіў/а, гэта дарма " і гэтак далей), пераконваючы чалавека ў нязначнасці яго дзеянняў пры выказванні грамадзянскай пазіцыі і вымушаючы прызнаць віну/напісаць яўку з павіннай /"здаць" сваіх сяброў і таварышаў. Акрамя гэтага, замоўчванне дазваляе схаваць факты парушэнняў правоў пераследуемага чалавека як на стадыі следства, так і на стадыі судовага разбору. 

Мы параілі б сваякам і блізкім чалавека не кіравацца страхам, які могуць усяліць карныя органы, або надзеяй на спрыяльны зыход (супрацоўнікі таксама могуць уцерціся ў давер на падставе таго, што яны хочуць "як лепш". Бо калі б яны хацелі зрабіць як лепш, то адмовіліся б пераследаваць і рэпрэсаваць чалавека па палітычных матывах). Прысуд для вашага блізкага чалавека ўжо вядомы загадзя, таму, калі ласка, не пазбаўляйце яго магчымасці атрымліваць неабходную падтрымку з боку грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый. 

Мой блізкі чалавек сутыкнуўся з гвалтам пры затрыманні (катаванні, гвалт, псіхалагічны ціск). Што рабіць і як пазбегнуць гэтага надалей?

Калі вы ці ваш блізкі чалавек сталі ахвярай катаванняў ці бесчалавечнага абыходжання, абавязкова задакументуйце тое, што адбылося: 

1. Звярніцеся ў праваабарончыя арганізацыі, каб падрабязна распавесці пад запіс (аўдыё ці відэа) пра тое, што з вамі адбылося, ці пра тое, сведкам якіх дзеянняў вы з'яўляліся. Паспрабуйце запомніць і ўдакладніць як мага больш дэталяў. Гэта важна для таго, каб задзейнічаць усе магчымыя механізмы па аказанні юрыдычнай дапамогі ў такім выпадку;

2. Падайце заяву ў раённае ўпраўленне Следчага камітэта або Следчы камітэт вашага горада, прайсці апытанне ў следчага, які павінен выдаць накіраванне на праходжанне судова-медыцынскай экспертызы. Калі пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы — можна даслаць электронны зварот праз сайт Следчага камітэта, тады следчы павінен будзе прыйсці для апытання да ахвяры катаванняў і жорсткага абыходжання. Калі чалавек, да якога прыменены гвалт, знаходзіцца ў зняволенні, задзейнічайце адваката, каб падаць неабходныя скаргі;

3. Калі вы не гатовыя звяртацца ў Следчы камітэт, то можна самастойна прайсці медыцынскае абследаванне ў паліклініцы па месцы рэгістрацыі або ў прыватным медцэнтры. Такое абследаванне не з'яўляецца афіцыйным аглядам і не мае юрыдычнай сілы, аднак лекар зафіксуе атрыманыя траўмы і стан вашага здароўя. У любым выпадку, звярніцеся ў праваабарончыя арганізацыі для дакументавання катаванняў. Пры праходжанні інтэрв'ю з вамі будуць размаўляць падрыхтаваныя спецыялісты і псіхолаг. Можна звярнуцца ў Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі.

4. Самастойнае дакументаванне праводзіцца вамі пры першай магчымасці і заключаецца ў тым, каб:

  • сфатаграфаваць атрыманыя траўмы,
  • запісаць важную інфармацыю ў аўдыё- або відэафармаце: дата, час і месца здарэння, дадзеныя асоб, якія маюць дачыненне да жорсткага абыходжання, дадзеныя аб сведках, ваш стан і самаадчуванне;
  • захаваць копію медыцынскіх дакументаў пасля праходжання абследавання;
  • захаваць тое адзенне, у якое вы былі апранутыя падчас здарэння.

    Больш падрабязна аб тым, як самастойна задакументаваць тое, што адбылося, можна знайсці ў брашуры

Калі чалавек знаходзіцца ў няволі, абавязкова зафіксуйце ўсе сведчанні аб катаваннях праз адваката. Калі ў вас ёсць Натарыяльная даверанасць (каб атрымаць натарыяльную даверанасць, неабходна адправіць адваката ў месца ўтрымання/заключэння чалавека для падпісання неабходных дакументаў), вы зможаце накіраваць скаргі самастойна ад імя зняволенага чалавека. 

Не пакідайце без увагі катаванні, бесчалавечнае абыходжанне і парушэнне правоў чалавека пры затрыманні і ўтрыманні пад вартай. Дакументаванне і апублічванне дапаможа звяртацца ў міжнародныя органы (да спецдакладчыкаў ААН, Камітэт па правах чалавека, Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, структуры ЕС), мець магчымасць супрацьдзейнічаць паўтарэнню такіх падзей і прадухіліць іх паўтарэнне. Усвядоміць важнасць дакументавання катаванняў дапамагае серыя відэа на YouTube ад асветніцкага праекта DOCUMENT. 

Калі вам патрэбен псіхолаг: 
- Лінія псіхалагічнай дапамогі для жанчын ад Беларускага Жаночага Фонду: helpline@belaruswomen.org
- < a href="https://www.samopomo.ch//">Сайт з бясплатнымі псіхолагамі, у т.л. спецыялізуюцца на тых, хто перажыў катаванні і жорсткае абыходжанне
- ДАВЕР - бясплатная псіхалагічная дапамога беларусам 2020

Фільтр
Тэмы пытанняў
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/10

Штомесячны збор на перадачы

Сума, што засталася: 2543 $