Пасля 2020 года выехаў разам з сям'ёй у Польшчу. Аднак праз пару гадоў паехаў у РБ разам з бацькам наведаць сваякоў і не здолеў выехаць назад у Польшчу з-за забароны на выезд. Даведаўся, што на іх з бацькам заведзена крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэста 2020 года. Быў вымушаны экстрана эвакуіравацца.
Пасля 2020 года выехаў разам з сям'ёй у Польшчу. Аднак праз пару гадоў паехаў у РБ разам з сынам, наведаць сваякоў і не здолеў выехаць назад у Польшчу з-за забароны на выезд. Даведаўся, што на іх з сынам заведзена крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэста 2020 года. Быў вымушаны экстрана эвакуіравацца.
Аксана Марыніна мае вышэйшую педагагічную адукацыю (БДПУ імя М. Танка) і ўсё жыццё працавала ў дзіцячых дашкольных установах. Яе апошняе месца працы (у 2024 годзе) - Мінскі дзіцячы садок № 472.
Мужчына кіраваў групай кампаній "Дахміра". Гэта міжнародны бізнэс, які прадае абсталяванне для свінакомплексаў, малочнатаварных ферм і птушкафабрык. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Арменіі (да вайны быў яшчэ офіс ва Украіне).
Таксама да канца 2024 года ён быў генеральным дырэктарам расійскай кампаніі "Мілпарт", якая гандлявала сырамі.
Начальнік устаноўкі каталітычнай вытворчасці бензінаў ААТ "Мазырскі НПЗ". Быў адным з найлепшых супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ. Неаднаразова пра яго пісалі галіновая газета канцэрна "Белнафтахім", заводская газета МНПЗ і Мазырская праўладная раённая газета. У 2022 годзе ўзнагароджваўся за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мазырскага раёна.
Мужчына скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
Некалькі гадоў ён працаваў у Расіі ў маскоўскіх сэрвісах дастаўкі і арэнды самакат, аднак нядаўна вярнуўся ў Беларусь. У яго ёсць сям'я : пара чакае другога дзіця.
У апошні час Уладзіслаў працаваў у Кармянскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яшчэ ў пачатку 2026 года, падчас святкавання Дня работнікаў сацыяльнай абароны, Беднякоў атрымаў ганаровы дыплом ад кіраўніцтва ўстановы за актыўнасць і адданасць прафесіі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.