Хто такія апекуны?

Вядомы беларус ці беларуска, арганізацыя ці ініцыятыва, якая бярэ пад свой патранаж чалавека ў зняволенні.

Вольга Гарбунова

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях.

Аліна Коўшык

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Ірына МакЛейн

Псіхолаг, медыятар, сацыяльная работнік. Каардынатарка Народнага Консульства Беларусі ў Шатландыі, сябра Каардынацыйнай Рады.

Сяргей Бесараб

беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, папулярызатар навукі. Стваральнік Telegram-канала, прысвечанага радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне.

Вадзім Мажэйка

Каардынатар беларускай экспертнай сеткі "Наша меркаванне", рэдактар і складальнік Беларускага штогодніка".

Валера Руселік

Медыя-актывіст, журналіст, блогер, аўтар Youtube-канала "Daroha".

Іна Шырокая

выкладчыца ёгі, былая палітзняволеная па арт. 342.1, вымушаная эмігрантка

Аляксандр Ждановіч

Вядомы акцёр тэатру, кіно і тэлебачання. Той самы Маляваныч з "Калыханкі".

Аліна Харысава

Паліталагіня, лідарка праекта Яна/Ёй, чаліня Каардынацыйнай Рады Беларусі, дзе працуе ў міжнароднай камісіі, працоўнай групе па адвакацыі акадэмічных інтарэсаў і фем групе.

Ганна Златкоўская

Пісьменніца, журналістка, калумністка.

Вітаўт Сіўчык

Журналіст незалежных СМІ у Беларусі, супрацоўнік BELSAT.

Яніна Сазановіч

Стваральніца ініцыятыў "Карнікі Беларусі" і " Дзікае Паляванне ".

Міхаіл Рубін

IT-прадпрымальнік, дэлегат Каардынацыйнай Рады, член папячыцельнага савета фонду "Краіна для Жыцця", былы нямецкі муніцыпальны дэпутат.

Таццяна Хоміч

Актывістка ў сферы правоў чалавека; сузаснавальніца «Асацыяцыі родных і былых палітвязняў», якая выступае за вызваленне палітвязняў; член Каардынацыйнай Рады; каардынатарка каманды Віктара Бабарыка; сястра палітвязні Марыі Калеснікавай.

Аліса Рыжычэнка

Актывістка, экспертка, працуе з рознымі беларускімі ініцыятывамі і рэалізуе ўласныя праекты для грамадзянскай супольнасці, прасоўвае ў Аўстрыі пытанні палітычных зняволеных і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Наталля Масюк

Юрыстка, грамадзянская і палітычная актывістка, экс-дэлегатка Сходу, член Каардынацыйнай рады.

Вольга Шпарага

філасофка, членка Фем групы КС, запрошаная даследчыца ў Інстытуце навук аб чалавеку ў Вене.

Наста Базар

Феміністка і квір-нізавая актывістка, лектарка, спікерка, стваральніца Беларускага хаба ў Кіеве, удзельніца фем-групы Каардынацыйнай рады.

Надзея Нортан

Палiтычная i грамадская актывiстка, лiдарка беларусаў Сан Францыска, сябра Каардынайцыйнай Рады i Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы

Кацярына Пытлева

Тэле- і радыёвядучая, журналістка і праграмны дырэктар "Маланка Медыя".

Арцём Прыпісноў

Медыя-аналітык, эксперт у стварэнні і прасоўванні медыя-праектаў. Чалец Каардынацыйнай Рады, сузаснавальнік і экс галоўны рэдактар і вядоўца ют-канала "Беларускае".

Дзмітрый Фурманаў

Былы палітвязень, праваабаронца

Лізавета Пракопчык

Актывістка Моладзевага Блоку.

Сабіна Аліева

журналістка "Трыбуны" і вядучая канала "Краіна для Жыцця"

Васіль Ганчар

Owner/Blogger у Inter hunta, валанцёр.

Алена Філатава

Сябра партыі Народная Грамада. Пастаянная і ўпанаважаная прадстаўніца каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада ва Украіне. Праваабаронца, блогер, валанцёр. Кіраўніца праэктаў "Антыкрызісны Цэнтр Беларускі Дом", "Права діють", "Благодійний фонд Хелен Мінської" (Украіна). 

Ілля Міронаў

Грамадскі актывіст, валанцёр, былы палітвязень. Напісаў больш за 3000 лістоў салідарнасці з палітвязнямі, намінант праваабарончай прэміі 2021 "Ініцыятыва года", эвакуіраваўся ў Літву, кансультант тэатра студыі Залатога Рэжысёра па медыя і PR, студэнт ЕГУ "Медыя і камунікацыя".

Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0