Па інфармацыі некаторых СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, пра які шмат пісалі СМІ, то пачаліся праверкі мясцовых.
У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрону. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў. Да пачатку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў доўгі час за мяжой. У апошнія гады-у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але з-за эпідэміі каранавіруса застаўся без крыніц даходаў і быў вымушаны вярнуцца на радзіму.
9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Валянцін Федарэнка даслаў з кнопкавага тэлефона 160 тэкставых паведамленняў на польскі нумар тэлеканала "Белсат". За гэта яго абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Валянціну, які церпіць ад псіхічнага захворвання, пагражала да шасці гадоў пазбаўлення волі. Па інфармацыі крыніцы "Радыё Свабода", Валянцін пакутуе ад невылечнага псіхічнага захворвання. Дыягназ быў пастаўлены яшчэ ў 1980-я гады. Пасля гэтага пенсіянер не звяртаўся да ўрачоў. На судзе экспертка пацвердзіла, што захворванне невылечнае і можа наступаць толькі рэмісія. Федарэнку накіравалі на новую судовую экспертызу.
У паведамленнях мужчына пісаў аб перамяшчэнні расейскай ваеннай тэхнікі ў Гомелі і ўзлётах расейскіх самалётаў з аэрадромаў Гомельскай вобласці. На судовым паседжанні Валянцін прызнаў віну і раскаяўся. Ён заявіў, што не ведаў пра тое, што тэлеканал "Белсат" з'яўляецца экстрэмісцкім фармаваннем.
невядома
Затрыманы за тое, што каля Пінска ездзіў на машыне і глядзеў на размяшчэнне вайсковых частак. Як сцвярджае следства, Антон адправіў гэтыя звесткі ў беларускі тэлеграм-канал і некаму ва Украіну.
Судзілі Антона за выдадзеную “гастайну”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці таго, як прайшло паседжанне, невядомыя.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Затрыманы за тое, што фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона ваенную тэхніку, ажыццяўляў здымку перамяшчэнняў ваеннага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" фота і відэа ваеннай тэхнікі з каментарамі.
Так, 12 лютага ён адправіў відэа, на якім у цёмны час сутак ляціць самалёт без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа ён зрабіў 27 лютага. Трэцяга сакавіка Зміцер зняў бензавоз з апазнавальным знакам "V". 17 сакавіка адправіў фота і відэа, дзе, як мяркуецца, нешта запусцілі з Баранавічаў у бок Украіны.
Ніводны з гэтых матэрыялаў, роўна як і тэкставая інфармацыя, так і не былі апублікаваны ў каналах "Nexta".
2. 5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Маладога чалавека абвінавацілі ў тым , што ён 27 лютага, 1 і 2 сакавіка 2022 г. зняў на тэлефон ваенную тэхніку і перадаў гэтыя фота ў тэлеграм-канал.
Быў затрыманы яшчэ да свайго паўналецця.
3 гады пазбаўлення волі.
Таксіст, валанцёр Чырвонага Крыжа.
Алега абвінавачваюць у тым, што ён размясціў у Інтэрнэце тры паведамленні аб тым, што над Гомелем лятае самалёт, паказаў час і прыкладную геолокацию. А потым дадаў відэа аб перамяшчэнні расійскіх «ПАЗікаў».
У Алега ёсць сын. Да затрымання працаваў таксістам, валанцёрыў у некалькіх дабрачынных арганізацыях.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Работнік «МНПЗ». Вадзім некалі працаваў на «Мазырскім НПЗ», а потым з'ехаў у Польшчу.
Упершыню ГУБАЗіК затрымаў яго проста дома пасля вяртання ў Беларусь — за тое, што ён нібыта хадзіў на мітынгі ў 2020 годзе, а пасля пачатку вайны фатаграфаваў ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў тэлеграм-каналы.
Па дадзеных праваабаронцаў, пры затрыманні Вадзіма збілі, канфіскавалі яго тэлефон і сапсавалі дакументы. Аднавіўшы дакументы і зноўку атрымаўшы польскую візу, мазыранін адправіўся ў аддзяленне міліцыі, каб высветліць лёс канфіскаванага тэлефона. Там яго зноў затрымалі і склалі шэсць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, а потым распачалі крымінальную справу па артыкуле .
3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Маладому чалавеку ставілася ў віну тое, што 27 лютага 2022 года ён даслаў у тэлеграм-бот відэа ваеннага самалёта. Т.к. гэтае відэа было выкладзена ў "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале, то гэтыя дзеянні кваліфікавалі па ч.1 арт.361-4 КК РБ (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Канстанціна ўзялі пад варту ў залі суда.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Затрымана за адпраўку інфармацыі аб перамяшчэнні расійскіх войскаў у тэлеграм-канал «Беларускi гаюн».
Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў публікацыю ў тэлеграм-канале «Беларускі гаюн» аб перамяшчэнні расійскіх войскаў.
06.12.2022 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.
невядома
Актывіст з Мазыра. Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале «Беларускі гаюн» аб перамяшчэнні расейскіх войскаў у горадзе Мазыры і ўзялі пад варту.
Павел Наздра вядомы тым, што з'яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалягічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама Павел Наздра з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі
Журналіст «Intex-press» з Баранавічаў.
Ён быў затрыманы 27 красавіка 2022 года. 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак арышту.
Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста, у праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся фрагмент відэа з яго допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: ён нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.
2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Пры затрыманні ў Аляксандра забралі тэлефон і пасля таго, як паглядзелі яго, склалі пратакол па арт. 19.11 КоАП, а пазней прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
Але на волю пасля «сутак» Аляксандр не выйшаў. Нагодай завядзення крымінальнай справы — перадача фота расійскай ваеннай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3, яму прад'яўлена абвінавачванне.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.