Раман быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Павел быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідаў часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны.
У лютым 2022 года рашэннем суда Паўлу замянілі рэжым адбывання пакарання на больш строгі — пазбаўленне волі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арсеній быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідаў часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны падчас жнівеньскіх пратэстаў, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Лідзе.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Генадзь, журналіст «Камсамольскай праўды», быў затрыманы восенню 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля гібелі ў Менску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Падставай стаў артыкул у выданні пра Андрэя Зельцэра.
У сакавіку 2023 года Генадзя прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Па версіі абвінавачання, Генадзь, «дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў». Таксама ён «вырабіў і размясціў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сцяпан быў затрыманы па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Яго абвінавацілі ў спробах ударыць міліцыянтаў, а таксама ва ўдары па шчыце, які зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
На судзе Сцяпан растлумачыў, што спрабаваў прайсці міма, але яго штурхнулі шчытом, ён упаў, рассек калена. Паводле яго слоў, жэст, які на відэа выглядаў як кідок, насамрэч быў спробай паправіць рукаў.
Ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ілля — гомельскі валанцёр і вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў — быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 ліпеня 2021 года. Яго арыштавалі як сведку па справе аб «акце тэрарызму», аднак 16 ліпеня адпусцілі.
Паўторна Іллю затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першапачаткова яго абвінавачвалі па артыкуле «распальванне варожасці», аднак падчас следства абвінавачанне было перакваліфікавана на «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».
Ілля наведваў суды палітвязняў, дапамагаў з перадачамі і пісаў лісты падтрымкі. Яго ініцыятыва «Пішыце лісты» ўвайшла ў лік прэтэндэнтаў на Нацыянальную прэмію за дасягненні ў сферы правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года — 2021». Нават знаходзячыся за кратамі, ён працягваў падтрымліваць беларусаў лістамі салідарнасці.
У кастрычніку 2022 года Ілля быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты буйнога штрафу. Яго вызвалілі ў залі суда, паколькі тэрмін утрымання пад вартай перавысіў прызначанае пакаранне.
Пасля вызвалення палітычны пераслед працягнуўся: Іллю неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзілі ператрусы. У выніку ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У лістападзе 2023 года стала вядома аб узбуджэнні ў дачыненні да яго новай крымінальнай справы, а яго старонка ў Facebook была прызнана «экстрэмісцкай».
Мікалай быў затрыманы ў верасні 2021 года за графіці на закінутай будоўлі і ў снежні таго ж года прызнаны вінаватым па артыкуле "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікіта быў прызнаны вінаватым па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Ігар быў прызнаны вінаватым у 2021 годзе па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Да пачатку адбывання пакарання ён працаваў кіроўцам пагрузчыка ў кампаніі Coca-Cola. Раней займаўся спартыўнай акрабатыкай, быў майстрам спорту міжнароднага класа і чэмпіёнам Еўропы. Працаваў артыстам-акрабатам у цырку Нікуліна на Каляровым бульвары і з'яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу ў Монтэ-Карла — самага прэстыжнага цыркавога фестывалю.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Кастру і Сільва быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «ўдзел у масавых беспарадках», і ў кастрычніку таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі з 9 на 20 жніўня 2020 года ў Мінску на Нямізе і ў раёне гандлёвага цэнтра «Рыга».
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікіта быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Лідзе ў жніўні 2020 года. 12 жніўня яго затрымалі і аштрафавалі па адміністрацыйным артыкуле (10 базавых велічыняў). У лютым 2021 года яго зноў затрымалі за тыя ж падзеі, але ўжо па крымінальнай справе. Пасля ўнясення закладу ён быў вызвалены да суда, а ў чэрвені таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў прызнаны вінаватым у 2021 годзе ў абразе супрацоўнікаў АУС Шрамава С.У. і Шлупакова А.Л. шляхам размяшчэння каментарыя ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У лістападзе 2022 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога рэжым пакарання Сяргея быў узмоцнены, і яго перавялі ў калонію.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вячаслаў быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года за сарваны дзяржаўны сцяг, які належаў камунальнаму прадпрыемству і каштаваў 21 рубель. Вячаслаў купіў і занёс ім новы сцяг, нягледзячы на гэта яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Зміцер быў затрыманы і ў верасні 2021 года прызнаны вінаватым па артыкуле аб «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці» ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за відэа ў Instagram, у якім змяшчаліся заклікі «біць АМАП» пад сценамі магілёўскай турмы. Ягонае затрыманне атрымала агалоску ў дзяржаўнай прапагандзе, дзе яго назвалі футбольным фанатам; паводле яго слоў, ён такім не з'яўляецца.
Вызвалены ў верасні 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення Зміцеру быў прызначаны гадавы прэвентыўны нагляд; супрацоўнікі міліцыі аказвалі на яго ціск і чынілі правакацыі. З-за страху перад паўторным затрыманнем ён пакінуў Беларусь.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па артыкуле аб "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за відэа ў Instagram, у якім змяшчаліся заклікі "біць АМАП" пад сценамі магілёўскай турмы. Ягонае затрыманне атрымала агалоску ў дзяржаўнай прапагандзе, дзе яго назвалі футбольным фанатам; паводле яго слоў, ён такім не з'яўляецца.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
