Віктар Анатольевіч Рупека
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы.
Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы.
Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Рабочыя
Юрыя абвінавачваюць у тым, што 25 студзеня 2022 года са свайго мабільнага тэлефона "з мэтай знявагі гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, кіруючыся нізіннымі намерамі" ў адной з інтэрнэт-супольнасцяў ён напісаў каментар пра Лукашэнку: "Зладзіў тэрарызм і генацыд у краіне, яшчэ і акупацыяй заняліся".
На думку лінгвістычнай экспертызы, гэты каментар "мае негатыўную ацэнку дзейнасці кіраўніка дзяржавы, што не адпавядае рэчаіснасці".
Вядома, што мужчыну 39 гадоў, ён родам з Іванава, будаўнік па адукацыі. Да затрымання Юры некалькі гадоў жыў і працаваў у Расіі, у Беларусі бываў у адпачынку.
Па падліках правазашытнікаў вызвалены ў пачатку вясны 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" фота і відэа ваеннай тэхнікі з каментарамі.
Так, 12 лютага ён адправіў відэа, на якім у цёмны час сутак ляціць самалёт без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа ён зрабіў 27 лютага. Трэцяга сакавіка Зміцер зняў бензавоз з апазнавальным знакам "V". 17 сакавіка адправіў фота і відэа, дзе, як мяркуецца, нешта запусцілі з Баранавічаў у бок Украіны.
Ніводны з гэтых матэрыялаў, роўна як і тэкставая інфармацыя, так і не былі апублікаваны ў каналах "Nexta".
Затрыманы за каментар у тэлеграм-чаце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Віктар хварэе на дыябет, інсуліназалежную форму, мае інваліднасць.
17.05.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Як сам Сяргей тлумачыў на судзе, блізка да сэрца прыняў расійскае маштабнае ўварванне ва Украіну, сачыў за навінамі.
Пры гэтым з пачатку красавіка 2022 г. у яго сям'і пачаўся разлад. Спрабуючы зладзіцца з перажываннямі, звярнуўся да алкаголю.
14 красавіка на фоне чарговых сямейных праблем Сяргей Вайцюк з'ехаў з дому ў бок мяжы з Украінай. Сведкі па справе (памежнікі, кіроўца таксі і інш.) паказалі, што пры іх Сяргей казаў, што збіраецца ісці ў батальён Каліноўскага.
Вызвалены летам 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за тое, што размясціў партрэты прэзідэнта ў публічных месцах, папярэдне здзейсніўшы з імі дзеянні абразлівага характару.
Па падліках праваабаронцаў у лютым 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Маладому чалавеку ставілася ў віну тое, што 27 лютага 2022 года ён даслаў у тэлеграм-бот відэа ваеннага самалёта. Т.к. гэтае відэа было выкладзена ў "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале, то гэтыя дзеянні кваліфікавалі па ч.1 арт.361-4 КК РБ (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Канстанціна ўзялі пад варту ў залі суда.
Вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Завадчане
Працоўны мясцовага ААТ Івацэвіцкага раёна.
9 лістапада 2020 года Юрый ў адным з тэлеграм-чатаў пад пастом з фатаграфіяй аднаго з супрацоўнікаў АМАП напісаў каментар са словам «поскудзь».
Праз паўтара гады да яго прыйшлі з ператрусам. Пры ператрусе акрамя пратэстнай сімволікі быў знойдзены слоічак з канопляў, які Юры ўласнаручна сабраў паўгода таму на месцам полі (за гэта Юрыя асудзілі і па арт. 328)
22.09.2022 быў вынесены яшчэ адзін прысуд па арт.369.
Дальнабойшчык з Брэсцкай вобласці.
Асуджаны за абразу Лукашэнкі А.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналіст «Intex-press» з Баранавіч.
Ён быў затрыманы 27 красавіка 2022 года. 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак арышту.
Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста, у праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся фрагмент відэа з яго допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: ён нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і дасылаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.
Выйшаў на волю напрыканцы лета 2024 года.
У ноч з 21 на 22 лютага 2022 году Павел нанес балончыкам некалькі надпісаў пра Брэсту: на прыпынку грамадскага траншпарту напісаў "Жыве Беларусь", на будынку апорнага пункту міліцыі ў мікрараёне "Кавалёва" напісаў "АСАВ", на гаўбцы і фасадзе інашага будынку напісаў нецэнзурны выраз. Паўла затрымалі і змясцілі пад варту.
Вызвалены па сканчэнні тэрміну пакарання.
3 месяцы арышту
Па версіі следства, Алег пакінуў надпісы на сценах. Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі на прыпынку грамадскага транспарту. Гэтымі надпісамі аказаліся «Лукашэнка стоп» і «Стоп Лука».
Па версіі следства, У ноч з 21 на 22 студзеня 2022 маладыя людзі адпачывалі, выпівалі. Апынуўшыся ў брэсцкай крамы "Хіт!" (на вуліцы Маскоўскай д.342), убачылі там дзяржфлаг. Хамічук паспрабаваў сарваць яго, але з першага разу не выйшла. Тады Мурашкін падсадзіў таварыша, і сцяг апынуўся ў руках (пры гэтым паламалася дрэўка). Сам сцяг хлопцы не рвалі, нічога з ім не рабілі проста занеслі дадому да Хамічук і ўсталявалі вертыкальна. Пасля сышлі да знаёмых.
3 месяцы арышту
Па версіі следства, У ноч з 21 на 22 студзеня 2022 маладыя людзі адпачывалі, выпівалі. Апынуўшыся ў брэсцкай крамы "Хіт!" (на вуліцы Маскоўскай д.342), убачылі там дзяржфлаг. Хамічук паспрабаваў сарваць яго, але з першага разу не выйшла. Тады Мурашкін падсадзіў таварыша, і сцяг апынуўся ў руках (пры гэтым паламалася дрэўка). Сам сцяг хлопцы не рвалі, нічога з ім не рабілі проста занеслі дадому да Хамічук і ўсталявалі вертыкальна. Пасля сышлі да знаёмых.
3 месяцы арышту
Затрымана за графіці і бчб-стужачкі.
29.05.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былы брамнік ФК «Граніт». Паводле вядомых заявак на матчы, ён гуляў за клуб у сезоне 2006/2007.
Паводле абвінавачання, супрацоўнікі ДАІ затрымалі Церашкевіча ўвечары 9 студзеня 2022 года на аўтамабільнай дарозе. У аўтамабілі супрацоўнікаў, у шпіталі і па дарозе ў РАУС ён абражаў Лукашэнку, кажучы нецэнзурна. Сярод лаянак прысутнічалі: «Жывёла, быдла, пі..р еб..ы».
Абцяжваючымі абставінамі суд палічыў тое, што ў мужчыны ўжо была судзімасць па дыфамацыйнай арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Прысуд па гэтай справе невядомы: падчас гэтага эпізоду Церашкевіч высыпаў смецце на міліцэйскі аўтамабіль.
30.10.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
