Пражыў шмат гадоў ва Украіне, у 2019 годзе ажаніўся там з украінкай. У сям'і нарадзілася дачка. Зміцер у беларускім войску не служыў - а ва Ўкраіне яго ўзялі ў ВСУ, у службу забеспячэння. Так мужчына аказаўся ў зоне размежавання як вартаўнік, у яго задачы ўваходзіла ахова ваеннага склада. Там ён прапрацаваў з сакавіка па кастрычнік 2021 г., на стыку паміж самаабвешчанымі ДНР/ЛНР і падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Калі Зміцер страціў беларускі пашпарт, ён звярнуўся ў беларускае пасольства ў Кіеве, дзе яму выдалі часовы дакумент замест пашпарта. У амбасадзе таксама параілі прыехаць па паўнавартасны пашпарт у РБ — і Зміцер у кастрычніку 2021 года вярнуўся на радзіму.
Адразу пасля перасячэння мяжы Жунусава затрымалі. Двое сутак без перапынку яго дапытвала КДБ на тэму "тэрарызму" і "перавозкі зброі" з Украіны ў Беларусь.
Ніякіх падобных фактаў не знайшлося, але 25.10.2021 мужчыну з брэсцкага ІЧУ перавялі ў брэсцкае СІЗА. І абвінавацілі ў "наёмніцтве" (ч.1 арт.361-3 КК РБ).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года.
Вырак суда 17.03.2022:
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.