Арцём быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года супраць вынікаў выбараў у Мінску. У пачатку лютага 2022 года Арцём збег з папраўчай установы, але пазней быў ізноў арыштаваны.
У красавіку 2022 года суд разгледзеў справу аб пераводзе Арцёма ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоваў адбывання пакарання. Суд пастанавіў адправіць яго ў калонію тэрмінам на дзевяць месяцаў.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 15.01.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былая карэспандэнтка "Народнай волі" была затрымана і асуджана за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. У студзені 2022 года Вольгу паўторна асудзілі за каментар на адрас брэсцкага міліцыянера і прыгаварылі да паўтара года "хатняй хіміі". У выніку складання тэрмінаў яе агульны тэрмін пакарання павялічыўся на паўгода.
Вызвалена ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
25.11.2021
отряд №3
30.06.2021
После карцера у нее лимит на месяц в магазине 58 рубл. на полгода. Поэтому просит все в передаче. Нужна помощь ее маме на сбор передачи.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.