Андрэй быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за тое, што падсадзіў чалавека, які дацягнуўся да чырвона-зялёнага сцяга, каб сарваць яго з Урэцкага дома культуры і творчасці.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 06.09.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алег быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года за каментары, пакінутыя ў тэлеграм-каналах на адрас Лукашэнкі, якія, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалі негатыўныя адзнакі. Ён быў прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі і ўзяты пад варту ў зале суда.
У снежні 2022 года Алега зноў асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", таксама прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты кампенсацыі "пацярпеламу" міліцыянеру.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй, рэдактар сайта "Віртуальны Брэст", быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-чаце "Абмяркоўваем небяспечны Брэст" пад фатаграфіяй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка.
Таццяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза суддзі» за тое, што, паводле версіі следства, 18 снежня 2020 года нанесла на дзверцы паштовай скрыні суддзі Брэсцкага абласнога суда Сянько Русланы Альбертаўны «абразлівы надпіс, разлічваючы на яе неаднаразовае прачытанне і ўспрыняцце».Сваю віну Таццяна не прызнала.
Рэната была затрымана 1 лістапада 2020 года на акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску, пасля чаго супраць яе была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Паўторна яе затрымалі пры спробе перасячы мяжу і змясцілі ў СІЗА да суда.
У студзені 2021 года Рэнату прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі.
Марыя, валанцёрка гомельскага аддзялення ПЦ «Вясна», была затрыманая позна ўвечары 18 студзеня 2021 года і змешчаная ў ІЧУ ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У яе доме таксама быў праведзены ператрус. Раней Марыя актыўна выступала за адмену так званага дэкрэта аб «дармаедах» і судзілася з раённымі чыноўнікамі Гомельскай вобласці, якія забаранялі праводзіць пратэстныя акцыі супраць дэкрэта.
Яна была вызвалена праз трое сутак пад падпіску аб нявыездзе. Судовы працэс над Марыяй пачаўся 3 верасня 2021 года, а 13 кастрычніка пракуроры запыталі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады. Пасля гэтага Марыя была вымушана пакінуць Беларусь, а яе справа была выдзелена ў асобную вытворчасць.
Юлія, галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc, была затрымана 2 верасня 2020 г. у офісе кампаніі па абвінавачванні ў махлярстве супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.
Юлія была вызвалена ў кастрычніку 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.
Вольга, актывістка праекту «Краіна для жыцця» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту і неаднаразова падвяргалася затрыманням.
15 лістапада 2020 года яе затрымалі ў двары «Плошчы Перамен», дзе мірныя пратэстоўцы сабраліся на акцыю памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі пад лозунгам «Я выходжу». Пасля гэтага супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.
У лютым 2021 года яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праз некаторы час яна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Станіслаў, грамадзянін Украіны, быў затрыманы ў маі 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў чэрвені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і прымусова дэпартаваны ў Латвію з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на пяць гадоў.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй інспектара ДПС Ганцавіцкага РАУС, старшага лейтэнанта Ігара Вольніча. Паводле абвінавачання, такім чынам ён публічна абразіў прадстаўніка ўлады, які знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы, у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Дыяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза Лукашэнкі" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-супольнасці "Клічаў-чат". Суд прыгаварыў яе да пазбаўлення волі ў калоніі з адтэрміноўкай на 2 гады.
Андрэй быў прызнаны вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «абразу прадстаўніка ўлады», за тое, што адзначыў пазнакай «клас» некалькі публікацый з «абразлівымі» выказваннямі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 18.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.