Кацярына, журналістка тэлеканала "Белсат", вяла прамы рэпартаж з двара "Плошчы перамен", дзе сабраліся мірныя пратэстоўцы на акцыю пратэсту, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада 2020 года пад лозунгам "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі, і прысутныя прыйшлі ўшанаваць яго памяць. Кацярына была затрыманая разам са сваёй калегай Дар'яй Чульцовай падчас жорсткага разгону акцыі і пазней асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У красавіку 2022 года супраць Кацярыны распачалі новую крымінальную справу, і ўжо ў ліпені таго ж года яе паўторна асудзілі, абвінаваціўшы ў "здрада дзяржаве" і прыгаварыўшы да васьмі гадоў пазбаўлення волі за тры месяцы да заканчэння тэрміну па першым прыгаворы.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Руслана затрымалі 15 лістапада 2020 года і арыштавалі на 15 сутак за тое, што ён прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам у памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Раман быў збіты сілавікамі ў двары каля сваёй хаты і памёр у лякарні ад ацёку мозгу. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту Руслан не выйшаў на волю, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку МУС".
У сакавіку 2022 года ён быў паўторна асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Зміцера была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
Вырак суда 17.03.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 08.07.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 11000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Анестэзіёлаг, які працаваў у Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску, быў затрыманы 19 лістапада 2020 года і асуджаны за меркаванае разгалошванне медыцынскай таямніцы, якая тычыцца стану Рамана Бандарэнкі, які быў жорстка збіты сілавікамі ў двары свайго дома і памёр у бальніцы ад ацёку мозгу.
Вырак суда 02.03.2021
2 годы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (з адтэрміноўкай 1 год), 50 базавых велічынь штрафу.
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.