Валерый быў затрыманы 29 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У ліпені 2022 года яму змянілі меру пакарання і перавялі на "хатнюю хімію" па стане здароўя.
Вырак суда 12.07.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 60 рублёў кампенсацыі.
Юры быў затрыманы 9 красавіка 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК на працоўным месцы, пасля чаго ў яго дома правялі ператрус. Яго павезлі ў невядомы будынак, дзе пад пагрозамі жыцця — сваёй і сям'і — яго збівалі і прымусілі запісаць відэа з прызнаннем ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года ў мінскім мікрараёне Серабранка. Пасля Юрыя даставілі ў Следчы камітэт, дзе пад наглядам супрацоўнікаў ён напісаў прызнальныя паказанні.
Пазней ён быў асуджаны па артыкуле "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і прысуджаны да абмежавання волі.
Да пачатку адбывання пакарання яму ўдалося пакінуць Беларусь.
Вырак суда 16.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей, акцёр і валанцёр, вядомы ў Пінску як арганізатар культурных мерапрыемстваў і валанцёр гарадской бальніцы. Ён быў затрыманы ў траўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Артур быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Антон быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках" і па артыкуле аб "хуліганстве" за тое, што нібыта ён кінуў зялёнку ў міліцэйскую машыну.
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вадзім быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Вадзіма адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Андрэй быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 г. у Мінску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Андрэя адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Уладзімір быў асуджаны за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі "АМАП". Да арышту ў зале суда ён са студзеня 2021 года знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аліна была асуджаная за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі «АМАП». Да арышту ў зале суда яна са студзеня 2021 года знаходзілася пад хатнім арыштам.
Вызвалена ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў асуджаны па абвінавачанні ў абразе двух супрацоўнікаў міліцыі — нібыта ён негатыўна выказваўся пра іх у каментарах у сацыяльных сетках. Пасля ён пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
Вырак суда 18.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Зміцер быў асуджаны за "абразу" суддзі Лідскага раённага суда Філатава, вядомага сваімі прысудамі па палітычна матываваных справах. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У траўні 2022 года пакаранне было заменена на больш мяккае — "хатнюю хімію", у сувязі з тым, што Дзмітрый атрымаў інваліднасць трэцяй групы.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Святаслаў, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, быў затрыманы ў красавіку 2021 года за размяшчэнне на прыпынку ліста з надпісам "Беларусам - воля, пацуку - падвал". Першапачаткова ён быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту, аднак пасля яго адбыцця быў паўторна затрыманы ў рамках ужо крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў падпале чатырох шапікаў сеткі "Табакерка" і асудзілі па артыкуле "хуліганства".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.