Андрэй Станіслававіч Пачобут
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
Андрэй Станіслававіч Пачобут
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 1120 дні(ён)
folder Катэгорыі спраў: Журналісцкая праца
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў 16.04.1973
Адрас для лістоў: ВК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Гродзенскі журналіст, сябра "Саюза палякаў Беларусі", публіцыст. Журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі абвінавачвалі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. Андрэя затрымалі 25 сакавіка 2021 году. У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у СМІ назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza аб беларускіх пратэстах у 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

Пачобут правёў у СІЗА больш за 1,5 гады. У кастрычніку яго ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў". Вядома, што Пачобуту прапанавалі напісаць прашэнне на памілаванне, але ён адмовіўся.

На сённяшні дзень ён амаль бесперапынна паўгода знаходзіцца ў ШІЗА. У ВК - 1 (Наваполацк) на яго рэгулярна ціснуць, пазбавілі спатканняў і перадач. Таксама ад Андрэя няма званкоў.

Вырак суда 08.02.2023:

8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-1
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0