Дакладная дата затрымання Аляксандра невядомая, але старонка ў «Аднакласніках», якую ён актыўна вёў, перастала абнаўляцца ў кастрычніку 2021-га. Магчыма, тады яго і затрымалі. Невядома, чым Скараход яшчэ займаўся, але з чэрвеня 2018-га да пачатку 2020-га ён выязджаў ва Украіну 500 разоў і неўзабаве вяртаўся назад, часта па два-тры разы за суткі. Відавочна, што ён нешта вазіў праз мяжу, але ці была гэта афіцыйная праца і ў чым была сутнасць, незразумела.
Суд над Аляксандрам скончыўся 1 лютага 2024 года. А 19 красавіка прайшла апеляцыя. Судзілі Скарахода за “здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК РБ). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад сямі да пятнаццаці гадоў турмы. Прысуд невядомы, як і сутнасць абвінавачання.









































