Былы супрацоўнік МЗС РБ.
Асуджаны ў Вярхоўным судзе 3 жніўня 2021 г. па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).
На тэлеканале Беларусь-1 выйшаў фільм, у якім сцвярджалася, што Аляксандр быў завербаваны дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы. Што нібыта па заданні іншаразведкі Аляксандр збіраў і перадаваў звесткі аб супрацоўніках КДБ і МЗС Беларусі, а таксама інфармацыю аб банкаўскай сістэме краіны.






































