Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 г. у Брэсцкім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК).







































