У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога пасля заканчэння Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па яго сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца ў адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага дэкрэта "аб дармаедах".
Паводле матэрыялу справы мужчына рэгулярна негатыўна выказваўся ў сацсетках у дачыненні да Лукашэнкі, а таксама заклікаў да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа ўступіў у склад «экстрэмісцкага» фармавання «BYPOL», дамовіўся з удзельнікамі «палка Каліноўскага» аб удзеле ў ваенных дзеяннях ва Украіне, а таксама пераводзіў грошы ў дапамогу ВСУ і «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.







































