Ілля — былы вайсковец, прапаршчык у адстаўцы. Раней ён служыў у КДБ, але ў 2011 годзе звольніўся.
У жніўні 2021 года Іллю затрымалі. Паводле версіі следства, у 2020 годзе ён падпаліў два парталы сістэмы збору платы за праезд BelToll у Барысаўскім раёне, а падчас вобшуку ў яго дома знайшлі бутэлькі з запальнай сумессю, боепрыпасы і бел-чырвона-белую сімволіку. Да суда яго трымалі ў турме ў Жодзіне.
У жніўні 2022 года Іллю прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па некалькіх артыкулах, у тым ліку па артыкуле «Акт тэрарызму», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
У калоніі адміністрацыя змяшчала Іллю ў ШІЗА.












































