Сяргей, былы начальнік аддзела РУП "Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры", быў затрыманы ў чэрвені 2021 года па справе аб размяшчэнні ў тэлеграм-канале асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС. Па версіі абвінавачання, з восені 2020 года па люты 2021 года ён перадаў адміністратарам тэлеграм-каналаў персанальныя дадзеныя больш за дзесяць супрацоўнікаў МУС і прадстаўнікоў улады.
У жніўні 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы "перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў", і прыгаварылі да пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.










































