19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коула і вывезена ў Літву.
Знойдзена: 3553
Вартаўнікі: 41
На старонцы:
Знойдзена: 3553
Вартаўнікі: 41
Сартаванне:
Былыя палітвязні
У зняволенні: 470 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 02.05.1965
Я даслаў!
< 10
Дэпартацыя
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Замежныя грамадзяне
- Пенсіянеры
Ігар, мінчанін, грамадзянін Расійскай Федэрацыі і афіцэр запасу, быў затрыманы і асуджаны за тое, што заліў мантажнай пенай уваходныя дзверы кватэры супрацоўніцы органаў унутраных спраў Таццяны Абознай, якая ілжыва пракаментавала смерць забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі. Таксама яго абвінавацілі ў нанясенні абразлівага надпісу на яго паштовай скрыні.
Быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваны ў РФ 12 сакавіка 2022 года.
Вырак суда 16.02.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, невядома рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~178 дзён
Дзень народзінаў: 15.08.1976
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Юрысты
Алег, юрыст "Офіса па правах людзей з інваліднасцю", быў затрыманы ў лютым 2021 года па абвінавачанні ў махлярстве.
Вызвалены пад даручальніцтва 31 ліпеня 2021 года.
Пераслед па палітычных матывах
Катэгорыі спраў:
Справа карагодаў, Брэст, 2020, Пратэсты Брэст 2020, Спецвытворчасць (завочныя суды)
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 31.10.1989
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Вадзім быў асуджаны ў межах крымінальнай «справы карагодаў», узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Вадзіма адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 25.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.Апеляцыя 14.05.2021
прысуд пакінуты без змены.Суд па змене рэжыму 05.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~2046 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 12.05.2004
Члены сям'і:
Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў
Знаходзіўся ў: ПК-8ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
Я даслаў!
> 30
Гвалтоўнае перамяшчэнне
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Мікіта быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, 10 жніўня 2020 года кінуў «кактэйль Молатава» ў бок вайскоўцаў. Абвінавачанне сцвярджала, што бутэлькі былі схаваныя і перададзеныя яму Леанідам Кавалёвым з прапановай падпаліць будынак, аўтобус ці аўтазак. Мікіта адмовіўся даваць паказанні, не прызнаў віну і заявіў аб фізічным і псіхалагічным ціску ў СІЗА. На момант затрымання яму было 16 гадоў, і ён пакутуе на эпілепсію.
У ліпені 2021 года яго зноў асудзілі па артыкуле аб «гвалце або пагрозе гвалту» за інцыдэнт з супрацоўнікамі СІЗА. У чэрвені 2022 года Мікіту перавялі ў дарослую калонію пасля дасягнення 18 гадоў, а ў жніўні таго ж года ўзмацнілі жорсткасць пакарання, адправіўшы на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года палітвязня судзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» — артыкул, які часта ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Вырак суда 22.02.2021
6 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 23.04.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 14.07.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Суд па змене рэжыму 21.06.2022
турэмны рэжым да канца тэрміну.Вырак суда 11.07.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.Апеляцыя 15.10.2024
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 148 дзён
Родны горад: Заслаўе
Дзень народзінаў: 06.03.2000
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван, актывіст анархічнага руху, упершыню быў затрыманы ў разгар жнівеньскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў 2020 года. Падчас затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю, у выніку чаго доўгі час быў вымушаны перамяшчацца толькі на інваліднай калясцы.
Чарговы раз Івана затрымалі восенню таго ж года. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ў адносінах да Івана адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 19.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.Апеляцыя 04.05.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 04.10.2021
прыблізна 1340 рублёў кампенсацыі.Суд па змене рэжыму 30.10.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1950 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 02.11.1993
Члены сям'і:
Ігар Уладзіміравіч Ільяш
Апякун:
Аляксандр Ждановіч
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 50
Гвалтоўнае перамяшчэнне
- Аб'яднанні
- Журналісты
Кацярына, журналістка тэлеканала "Белсат", вяла прамы рэпартаж з двара "Плошчы перамен", дзе сабраліся мірныя пратэстоўцы на акцыю пратэсту, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада 2020 года пад лозунгам "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі, і прысутныя прыйшлі ўшанаваць яго памяць. Кацярына была затрыманая разам са сваёй калегай Дар'яй Чульцовай падчас жорсткага разгону акцыі і пазней асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У красавіку 2022 года супраць Кацярыны распачалі новую крымінальную справу, і ўжо ў ліпені таго ж года яе паўторна асудзілі, абвінаваціўшы ў "здрада дзяржаве" і прыгаварыўшы да васьмі гадоў пазбаўлення волі за тры месяцы да заканчэння тэрміну па першым прыгаворы.
Вырак суда 18.02.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 23.04.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 13.07.2022
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Апеляцыя 20.09.2022
прысуд пакінуты без змены.Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
8 гадоў 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 2048 дзён
Родны горад: Магілёў
Дзень народзінаў: 20.10.1993
Знаходзіўся ў: ПК-20ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Я даслаў!
> 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Аляксей быў затрыманы і асуджаны за захоўванне зброі і меркаваную падрыхтоўку да масавых беспарадкаў з яе выкарыстаннем. У інтэрв'ю ён заявіў, што прызнаў віну толькі ў захоўванні зброі і не разумее, чаму суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы беспарадкаў Аляксей назваў "паляваннем на ведзьмаў".
У канцы снежня 2021 года стала вядома аб узмацненні жорсткасці пакарання для Аляксея і яго пераводзе на турэмны рэжым.
Зімой 2024 года над палітвязнем адбыўся суд па новай крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Вырак суда дата невядомая
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 50 базавых велічынь штрафу.Суд па змене рэжыму дата невядомая
3 гады турэмнага рэжыму.Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 82 дня
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.12.1985
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Сцяпан быў збіты міліцэйскім бусам на сустрэчнай паласе 15 лістапада 2020 года падчас пратэстнай акцыі памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі на праспекце Пушкіна ў Мінску, адразу ж затрыманы і моцна збіты. Быў асуджаны за нібыта хуліганскія дзеянні — наўмыснае і беспадстаўнае здзяйсненне не менш як трох кідкоў у бок міліцэйскіх аўтамабіляў, што прывяло да іх пашкоджанняў.
Вырак суда 05.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- IT-спецыялісты
Андрэй быў затрыманы 11 жніўня 2020 года па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пачатку масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён падвергся жорсткім збіццям супрацоўнікамі ГУБАЗіКа для дачы патрэбных ім паказанняў. Андрэя асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вырак суда 05.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~226 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Жлобін 2020
Родны горад: Жлобін
Дзень народзінаў: 27.09.1982
Знаходзіўся ў: ПК-13ПК-13, г.Глыбокае, вул.Савецкая 205, 211791
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
- Аб'яднанні
- Завадчане
Аляксандр, работнік БМЗ і музыкант, быў асуджаны за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве, якая праходзіла 17 жніўня 2020 года ў Жлобіне.
У верасні 2021 года стала вядома, што ў рамках памілавання Аляксандру змянілі меру стрымання на "хатнюю хімію".
Вырак суда 01.02.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 363 рубля кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1948 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Лясны
Дзень народзінаў: 03.12.1991
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
> 40
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што заступіў дарогу машынай камунальнай службы падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 02.02.2021
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 890 рублёў кампенсацыі.Апеляцыя 27.04.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 04.10.2021
прыблізна 1340 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~1943 дня
Родны горад: Глаўсевічы
Дзень народзінаў: 26.05.1973
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
> 50
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі паводле абвінавачання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і за абразу Лукашэнкі.
У папраўчай калоніі №17 Уладзімір падвяргаўся сістэматычным збіццям і прадузятым адносінам, у тым ліку частае адпраўленне ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.
У красавіку 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 29.12.2020
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Суд па змене рэжыму 28.04.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 202 дня
Родны горад: Уліцінкі
Дзень народзінаў: 16.02.1991
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-49ПУАТ-49, г.Шклоў, вул.Маладзёжная 2б, 213002
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Быў асуджаны за абразу і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.
У жніўні 2021 года стала вядома, што Зміцер уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
Вырак суда 18.12.2020
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~286 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.07.1999
Знаходзіўся ў: ПУАТ-7ПУАТ-7, Пружанскі раён, в. Куплін, 225136
Я даслаў!
> 10
Вымушаная эміграцыя
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
Вырак суда 25.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 176 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 05.07.1993
Знаходзіўся ў: СІЗА-4 РасііФКУ СІЗА-4 КФСВК Расіі па г.Маскве, 127081, г. Масква, ул. Вілюйская д.4
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Яўген быў затрыманы ў Маскве па абвінавачанні ў супраціве міліцыі падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года ў Брэсце і ўзяты пад варту.
Вызвалены 30 ліпеня 2021 года.
