- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ганна была затрымана і асуджана за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту ў краіне і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — Маршы Адзінства, які праходзіў у Гродне 6 верасня 2020 года.
Яўген быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Яўгена адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Якаў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Якаў скончыў Брэсцкі ліцэй будаўнікоў і быў размеркаваны на адпрацоўку, але не змог пачаць працаваць з-за затрымання. У маі 2022 года Маскоўскі суд Брэста абавязаў яго выплаціць кампенсацыю за неадпрацоўку і дзяржаўную пошліну.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Якаў Шафарэнка.
Радзівон быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Радзівона адбылося завочнае судовае паседжанне аб «замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Раберта, ураджэнец Кубы і графічны дызайнер, пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям'ю і дзяцей. Ён быў затрыманы 8 лістапада 2020 г. перад пачаткам акцыі супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску і атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак пасля адбыцця тэрміна яго не вызвалілі — мужчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ больш за год, пасля чаго спрабавалі дэпартаваць у Кубу праз Маскву. Аднак у Расіі ён не сеў на самалёт і здолеў эвакуіравацца ў Літву.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Андрэй быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Андрэй Хвескавец.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Актывісты
Актывіст і адміністратар Telegram-канала "Ліда для жыцця" Мікалай быў затрыманы ў Маскве ў сакавіку 2021 года па запыце беларускай пракуратуры, паколькі знаходзіўся ў вышуку па крымінальнай справе аб "арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго ўзялі пад варту ў СІЗА на паўтара месяца, пасля чаго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Пасля вызвалення Мікалай быў аштрафаваны на 5000 расейскіх рублёў за парушэнне міграцыйнага рэжыму, а затым пакінуў Расею і з'ехаў у Польшчу.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Ганна, дырэктар ТАА "Польская школа" ў Брэсце, была затрымана ў сакавіку 2021 года пасля вяртання ў Беларусь у рамках крымінальнай справы аб "гераізацыі ваенных злачынцаў". Падставай для разбіральніцтва стала "незаконнае масавае мерапрыемства" ў памяць аб "праклятых салдатах", якое прайшло 28 лютага ў памяшканні, якое арандуе Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятыў і "Польская школа".
У канцы траўня 2021 года Ганну вызвалілі і дэпартавалі ў Польшчу.
Вольга была затрымана ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
- Аб'яднанні
- Актывісты
Кіра - валанцёрка з Мінска. У лютым 2021 года яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і змясцілі пад варту. Знаходзячыся ў СІЗА, яна страціла дзіця з-за пагаршэння здароўя, выкліканага жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
5 жніўня 2021 года Кіру адпусцілі пад даручальніцтва, аднак ужо 25 жніўня яе зноў выклікалі да следчага. Баючыся паўторнага зняволення, яна была вымушана пакінуць краіну.
Жанна была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Жаны ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
- Аб'яднанні
- Актывісты
Павел, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод, звязаны з "Маршам дармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года, а таксама падзеі, якія адбыліся ля будынка Брэсцкага ГУБАЗіКу ў 2016 годзе.
Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", у рамках якога Паўла зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў 8 гадоў.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Аляксандр, актывіст анархісцкага руху і сябра «Свабоднага прафсаюза», быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і за «ўдзел у злачыннай арганізацыі». Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе, калі праходзіў пратэст супраць будаўніцтва завода АКБ.
Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», у рамках якога Аляксандра зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў сем з паловай гадоў.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Аляксей быў затрыманы і двойчы асуджаны за каментары, пакінутыя на адрас сілавікоў пасля смерці Рамана Бандарэнкі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі». Пад ціскам яго прымусілі разблакаваць тэлефон. У кватэру прыходзілі з ператрусам 4 разы, шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сімволіку, а таксама наклалі арышт на тэхніку.
У снежні 2021 года Аляксею ўдалося збегчы з ПУАТ і пакінуць краіну.
| 13.05.2021 | Прыбыў 03.05 |
| 13.05.2021 | ПУАТ-24 г. Гродна. Патрэбна дапамога сваякам. |
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наста была затрыманая і асуджаная за тое, што, паводле версіі следства, 13 снежня 2020 года раскідала каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска. У выніку аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся пацярпелы Клінцэвіч, наехаў на іх, і два колы былі прабітыя.
Была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваная ў РФ у лістападзе 2021 года.
| 02.06.2021 | в апреле поставили на учет как экстремиста |
