У красавіку 2024 года прайшоў суд "Аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння". Пасля чаго Аляксандр, мяркуючы па ўсім, быў адпраўлены ў калонію. Адбывае пакаранне ў ВК -1.
Вядома , што Аляксандр на волі, але прысуд па палітычным артыкуле, а таксама дата вызвалення невядомыя праз закрытасць судовай сістэмы ў Беларусі.
Вырак суда 01.03.2022
прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
Суд па змене рэжыму 29.04.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Асуджаны за каментар у чаце на адрас Лукашэнкі: «Ідыёт тупарылы, гарэць яму ў пекле». Вызвалены ў канцы красавіка-пачатку траўня 2023 года па заканчэнні тэрміну.
Паводле абвінавачання ў дачыненні да Сяргея Чарнецкага, той пад пастом з фота Філатава ў тэлеграм-канале «Дошка ганьбы» пакінуў абразлівы каментар. 7 чэрвеня 2024 года ў судзе Лідскага раёна супраць Сяргея разгледжана справа "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Паводле праваабаронцаў, Сяргей на волі.
Вырак суда 07.06.2024
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 07.07.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Працуе ў цэнтры доп. адукацыі "Маяк", вёў мастацкі гурток. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага. Затрыманы за рэгістрацыю ў чат-боте "Перамога".
Выхоўваўся ў сямейным дзіцячым доме.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага паседжання і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя.
Ён быў вымушаны выехаць у Расію ў сувязі з палітычным пераследам у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у маі 2022 года.
Вядома, што ў верасні і лістападзе 2020 года мужчына размясціў у Telegram-канале і мэсэнджэры Viber абразлівую інфармацыю ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант з'яўляўся Юры Караеў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы. Шматдзетны бацька.
Незадоўга да затрымання ён падпісаў антываенны зварот адвакатаў і юрыстаў датычна дзеянняў ва Украіне. Адразу пасля падпісання ліста супраць вайны ў Данілевіча пачаліся праблемы ў адвакатуры - завялі дысцыплінарную вытворчасць. Таксама яго звольнілі з БДУ, дзе ён больш за 20 год выкладаў на факультэце міжнародных адносін. Суд прызначыў 10 гадоў пазбаўленняволі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Аднак пасля апеляцыі тэрмін скарацілі да 6 гадоў.
У ліпені 2026 года быў памілаваны.
Вырак суда 10.04.2023
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.