Аўтар тэлеграм-канала «Спадчына», рэдактар Вікіпедыі і твітэр-блогер.
На праўладным відэа Чэховіч кажа, што ён «супраць дзейнай улады і падтрымлівае Украіну».
Выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту (13 сутак).
Справа спыненая ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Аднак міліцыянт, які лічыцца пацярпелым па гэтай справе, заявіў што ўсё роўна падасць на кампенсацыю яму маральнай шкоды (шляхам падачы грамадзянскага іску).
СПРАВА СПЫНЕНА.
У Беларусі Рыгора не было паўтара года: з канца лістапада 2020-га. Як распавёў ён на судзе, прычынай ад'езду была немагчымасць знайсці працу па спецыяльнасці, а таксама неабходнасць разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны, але ёсць беларускі від на жыхарства). Рыгор Васількоў у сакавіку 2022 года вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Прычынай вяртання стала хвароба маці (знайшлі рак), а потым рак знайшлі і ў бацькі. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Берасці ў 2020 годзе (па справе карагодаў).
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле прад'яўленага абвінавачвання, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 6А, пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта minsk_news з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў яго адрас.
У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
Акрамя пазбаўлення волі да Вадзіма будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
З канца кастрычніка 2022 года мужчыну трымалі пад вартай, праз месяц яго перавялі пад хатні арышт. Пасля прысуду раённага суда зноў узялі пад варту.
Крымінальную справу завялі праз інцыдэнт з дзяржаўным сцягам РБ.
Паводле абвінавачання, у адзін з дзён на ганку сельсавета А Г.Аброва (Івацэвіцкі р-н) сабралася кампанія з 5 чалавек, сярод тых, хто сабраўся быў і Аляксей. Хлопцы выпівалі і раптам Аляксей вырашыў забрацца па вадасцёкавай трубе і зняць дзярж сцяг. Пры гэтым мужчына зламаў трубу, а сцяг паклаў на ганак. Дзяўчына з гэтай жа кампаніі падняла сцяг і прыставіла яго да сцяны.
Гэтую гісторыю прадстаўнікі абвінавачвання кваліфікавалі як здзек над дзяржаўным сцягам РБ.
Восенню 2023 года вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Андрэя абвінавацілі ў тым , што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы "Аднакласнікі" пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія "прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку" Лукашэнку. Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.
Андрэй мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
У канцы лістапада 2023 года быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
3 месяцы арышту.
Па матэрыялах абвінавачання Коржык, у перыяд з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў телеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых – шараговыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзяленняў АМАПу, намеснік начальніка АУС.
Раману быў вынесены абвінаваўчы прысуд, хоць па справе выйшлі тэрміны даўнасці.
Суддзя акрамя абмежавання волі пастанавіла заплаціць па 1000 рублёў усім сілавікам у статусе пацярпелых.
1 год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жонка палітычнага зняволенага Арцёма Анішчука, была затрыманая 4 лістапада 2022 года. Затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за рэпост паста з "Нашай Нівы". Пасля 10 сутак Вольга на волю не выйшла. З ёй з'явілася "пакаянае відэа", на якім яна кажа, што была падпісана на "экстрэмісцкія" каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што Анішчук "кандыдат правесці Новы год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў". Таксама, паводле слоў сілавікоў, Вольга "нагнятала ўкідамі і фейкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". 16 лістапада Вользе прызначылі 14 сутак арышту за рэпост з тэлеграм-канала "Люстэрка". 28 лістапада яе асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольга за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва, куды яе перавялі пасля ІЧУ Акрэсціна, з яе здзекуюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гала і прысядаць. У знак пратэсту супраць гэтага 28 лістапада Вольга Анішчук аб'явіла галадоўку.
08.12.2022 Вольга выйшла з ІЧУ пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту.
Вядома, што Салдатаву ставілі ў віну тое , што ў снежні 2020 года ў адной з сацсетак ён «размясціў публікацыю, якая змяшчае выказванне, выяўленае ў непрыстойнай форме, што прыніжае гонар і годнасць» Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку яго прыгаварылі да 2 гадоў «хіміі» Уладзімір вырашыў абскардзіць рашэнне ў Брэстаблсудзе, такім чынам прысуд не лічыўся ўступіўшым у сілу. І да моманту разгляду апеляцыйнай скаргі ў аблсудзе, па справе выйшлі тэрміны даўніны. Так што 10 студзеня 2023 года суд другой інстанцыі вымушаны быў вызваліць Салдатава ад крымінальнай адказнасці.
Справа спынена за тэрмінам даўнасці.
Быў асуджаны за каментар па справе Зэльцэра.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Была затрыманая 29 верасня 2021 года за каментары пасля гібелі Андрэя Зельцэра. У канцы студзеня мінулага года дзяўчыну завочна адлічылі з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
У Кацярыны ёсць маленькі сын.
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праходзіць па справе разам з Дзмітрыем Лукшам аб "дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Акрамя пазбаўлення волі Дзянісу прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
У канцы ліпеня 2023 г. вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання. Дзяніс пакінуў Беларусь.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Станіслаў быў затрыманы ў Маскве ў гатэлі. Ён трапіў у вышук у РБ па артыкуле 368 КК РБ - "Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, Ільін вырашыў згубіцца ў Расіі. Аднак14 лістапада ў гатэль наляцелі паліцыянты - Ільіна затрымалі.
Быў экстрадаваны ў Беларусь.
10.11.2023 быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі.
Асуджаны за тое, што 05.09.2020 года ў чаце мэсэнджэра Вайбер размясціў каментары ў дачыненні да супрацоўніка Слаўгарадскага РАУС.
2 гады абмежавання волі без накіравання.
7 красавіка 2022 года быў уведзены больш жорсткі рэжым да пазбаўлення волі.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.