Андрэй, уласнік гродзенскай этнамагазіны «Цудоўня», быў затрыманы 6 лютага 2025 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з пратэстамі 2020 года, і пазней прысуджаны да абмежавання волі.
Ён заснаваў краму ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года бізнес сутыкнуўся са штрафамі і пагрозай пазбаўлення памяшкання, але Андрэй заставаўся ў Беларусі і працягваў яго падтрымліваць, лічачы важным для захавання і развіцця беларускай культуры.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 16.05.2025
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
62-гадовы супрацоўнік лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. За ім з Мінска прыехаў ГУБАЗ. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым завадскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода. Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губопікаўцы ўчынілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі.
Характэрна, што раніцай таго дня Ігара судзілі па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджванне "экстрэмізму". Яму далі штраф і адпусцілі - каб праз некалькі гадзін арыштаваць.
Па падлікахмусіўвыйсціна волю ў пачатку 2026г.
Вырак суда 26.02.2025
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер Чабанік на відэа, апублікаваным у верасні-2024 гаварыў, што 9 жніўня 2020 года «быў са сваім сябрам у цэнтры горада [Баранавічы] на пратэстах, бачыў там скандуючых людзей, якія пляскалі ў далоні і крычалі, бачыў сілавікоў».
Вырак суда 17.12.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Даніла-студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. 18 кастрычніка 2024 года ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля яго разам з маці Аленай Чыбісавай асудзілі па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (рапсавы распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік таго судовага паседжання невядомы. Пасля гэтага была заведзена крымінальная справа.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Затрыманы ў пачатку верасня 2024 года, атрымаў два тэрміны па адміністрацыйным артыкуле 19.1 Каля месяца правёў у ІЧУ Акрэсціна, пасля чаго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі А. і перавялі ў СІЗА-1.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Івана затрымалі20 верасня 2024 года.Ягонекалькі разоў запар асудзіліпа адміністратыўнайсправепа ч. 2арт.19. КаАПза сутак . На волю Іванвыйшаў толькі 1снежня2024 года, правёўшы за кратамі больш за два месяцы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.